***
1975
Кульмінацыя дэтанту. – Успаміны Ларысы Урбан.– Архіў: Ларыса Верас. Юры Сянькоўскі. – Менскае радыё: Старшыня калгасу “Расьсьвет” Васіль Старавойтаў.
1975 год. Два суперныя сусьветы працягваюць палітыку разрадкі міжнароднай напружанасьці. Назіраецца істотнае пацяпленьне дачыненьняў Савецкага Саюзу з Захадам. Кульмінацыяй гэтага працэсу сталася падпісаньне ў жніўні 1975 году ў Гэльсынкі Заключнага акту Нарады ў пытаньнях бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе. Галоўнай заваёвай СССР было прызнаньне непарушнасьці паваенных межаў у Эўропе. Дзеля гэтага Савецкі Саюз згадзіўся на абвяшчэньне свабоды слова, друку, перамяшчэньняў, абмену інфармацыяй ды іншых прывабнасьцяў вольнага сьвету. Аднак да рэальнага выкананьня гэтых абяцаньняў у краінах сацыялізму было далёка, што спарадзіла ў гэтых краінах гэтак званы гэльсынкскі рух – за рэальнае ажыцьцяўленьне пунктаў заключнага акту.
Як бы там ні было, але нападак у савецкім друку на Радыё Свабода стала значна меней, хоць яны й ня зьніклі зусім, прычым прыярытэты ў выбары аб’ектаў нападак засталіся тыя самыя. Так, у выдадзенай у Маскве кнізе Георгія Вачнадзэ ”Антэны скіраваныя на Ўсход” беларускай службе Радыё Свабода прысьвечана цэлых 5 старонак – больш чым якой іншай асобна ўзятай.
Спампаваць

СЛУХАЦЬ:
Спампаваць
***