Што гэта азначае для самаго тэатра і шырэй – для беларускага тэатральнага жыцьця? З тэатральным крытыкам Вячаславам Ракіцкім гутарыць Алена Радкевіч.
Радкевіч: Яшчэ нядаўна на пытаньні журналістаў, ці пагадзіўся б ён узначаліць які-небудзь беларускі тэатар, Мікалай Пінігін, які працуе цяпер у Расеі, адказваў, што «тэарэтычна – так, але гэта пытаньне не майго ўласнага жаданьня, а жаданьня Міністэрства культуры Беларус»і. Чаму менавіта цяпер Міністэрства культуры вырашыла памяняць мастацкае кіраўніцтва Тэатра імя Янкі Купалы і прызначыць кіраўніком Мікалая Пінігіна?
Ракіцкі: Найперш, вельмі не хацелася б сурочыць, каб прызначэньне ўсё ж адбылося. Сапраўды, гэта павінна было адбыцца даўно, нават гадоў 15 таму – адразу пасьля пастановак Пінігіным “Тутэйшых” Янкі Купалы, а пасьля і “Ідыліі” Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Ужо пасьля тых спэктакляў стала відавочным, што Пінігін якраз той рэжысэр, які патрэбен купалаўскаму тэатру на мяжы ХХ і ХХІ стагодзьдзяў – рэжысэр вострага сучаснага мысьленьня, як грамадзянскага, беларускага, гэтак і мастацкага, эўрапейскага. Але спачатку кіраўніцтва тэатру не давала яму сапраўднай працы, бо бачыла канкурэнта, а пасьля ўжо ўлада Аляксандра Лукашэнкі. Вынікам – Пінігін выправіўся ў эміграцыю.
Радкевіч: Многія адзначаюць, што цяперашні галоўны рэжысэр Валеры Раеўскі ў творчым пляне вычарпаў сябе, і што менавіта спэктаклі Пінігіна мелі посьпех і ў гледачоў, і ў крытыкі. Ці сапраўды ў творчым пляне стан Купалаўскага – такі крытычны?
Ракіцкі: Тэатар усё глыбей апускаўся ў багну: выпадковы, маргінальны рэпэртуар, паўтор эстэтыкі 1970-х гадоў. Было відавочна, што толькі Пінігін можа вывесьці тэатар з крызысу. Аднак, мастацкі кіраўнік Валеры Раеўскі цьвёрда трымаўся за сваё крэсла, а ўлада рабіла ўсё, каб нават духу бел-чырвона-белага сьцягу, узьнятага ў “Тутэйшых”, тут не было, гэта значыць, і Пінігіна. Але ўсе гульні сучаснай улады нарэшце набываюць разьвязку. Пасьля змарнаваных 15 гадоў настае чарга даць свабоду і тэатру.
Радкевіч: Ці можна бачыць у меркаваным прызначэньні Мікалая Пінігіна мастацкім кіраўніком купалаўцаў факт лібэралізацыі мастацтва, і шырэй – культуры?
Ракіцкі: Як найменей, адну з прыкметаў магчымай лібэралізацыі. Прыкладам, з тэатрам улады дакіраваліся да таго, што каб і хацелі кагосьці іншага прызначыць, дык не змаглі б. Рынак рэжысэраў у краіне ўвогуле пусты, а тым болей на пасаду кіраўніка першай драматычнай сцэны краіны ніхто, акрамя Пінігіна, увогуле ня ў стане прэтэндаваць. Іншага выйсьця ў Міністэрства культуры, якое само сябе загнала ў кут, няма. Тым болей, што цярпеньне трупы лопнула, і яна пачала нават грукаць у дзьверы прэзыдэнцкай адміністрацыі.
Радкевіч: Нагадаю, што ў верасьні акторка Алена Іваньнікава выступіла з адкрытым лістом да Лукашэнкі. Яна заявіла пра сур’ёзны творчы крызыс у калектыве: на яе думку, кіраўніцтва тэатра праводзіла “няўцямную палітыку” у дачыненьні да таленавітых актораў і рэпэртуару.
У купалаўскі вяртаюць Пінігіна, у продаж – незалежную прэсу, аднавілі канцэртную дзейнасьць рок-гурты і выканаўцы, якія былі ўнесеныя ў так званы “чорны сьпіс”. Улада пачынае заляцацца да творчай інтэлігенцыі?
Ракіцкі: Лібэралізацыя культурыадбываецца насуперак сапраўдным жаданьням улады, якая будзе яшчэ пэўны час весьці двайную гульню. Гэтаксама, дарэчы, як і ў палітыцы ці эканоміцы. Узгадайма вынік паходу ў адміністрацыю прэзыдэнта беларускіх рок-музыкаў. Сапраўды, іхняя канцэртная дзейнасьць аднавілася, але ці бачым мыNRM ці Нэйра Дзюбель на экранах дзяржаўнай тэлевізіі? Не. Там, як і раней, Дарафеева, Ціхановіч, Паплаўская.
Што да іншых прыкметаў лібэралізацыі, якія вы назвалі. Улада дазволіла выйсьці з падпольля дзьвюм недзяржаўным газэтам – “Народнай волі” і “Нашай ніве”. А астатнім? Не. Дый гэтыя дзьве пастаўленыя ня ў роўныя эканамічныя ўмовы зь дзяржаўнымі выданьнямі. “Наша ніва” да таго ж за гэтую свабоду пачала плаціць моўным кампрамісам. Ня чуў я пакуль што, каб кінастудыя “Беларусьфільм” ці Нацыянальная тэлерадыёкампанія запрасілі на пастаноўку фільма зь фінансавым і вытворчым дзяржаўным удзелам кагосьці са знаных альтэрнатыўных кінадакумэнталістаў, прыкладам, Юр’я Хашчавацкага. Так што першыя, так бы мовіць, лібэралізацыйныя крокі, улучна з галіной мастацтва, дзяржава робіць вымушана: ці пад ціскам Захаду (як у выпадку з прэсай), ці пад пагрозай гучнага скандалу (як у выпадку з купалаўскім тэатрам, які спыніўся ў часе і прасторы).
Радкевіч: Вы кажаце пра кампрамісы як пра цану, якую плацяць людзі культуры ў змаганьні за свабоду творчасьці. Дык якую, з вашага гледзішча, цану заплаціць Мікалай Пінігін за пасаду мастацкага кіраўніка Нацыянальнага тэатра? Якую цану заплаціць сам тэатар?
Ракіцкі: Тэатар нічога не заплаціць, бо яму ўжо няма чаго губляць і чым плаціць. Горш і больш кампрамісна ўжо ня можа быць. Для яго сёньня Пінігін у якасьці галоўнага рэжысэра – адзіны шанец вяртаньня да мастацтва.
Пра Пінігіна. Ён ужо ня хлопчык, якім можна кіраваць як захочаш. Тым болей, ён набыў і вопыт працы зь няпростай трупай вялікага расейскага тэатра, дзе акрамя прафэсіяналізму патрэбнае і ўменьне выжываць. Мікалай Пінігін добра ведае, чаго хоча ў мастацтве і ведае сабе цану. Ня думаю, што ён вяртаецца ў Менск, каб крычэць са сцэны “ўра”. Ня думаю, што яго цікавіць і публіцыстычнае “далоў”. Ён можа дазволіць сабе рабіць мастацтва, а ня мітынгі. І ўмее гэта рабіць.
Радкевіч: Дарэчы, адзін з чытачоў нашага сайту адгукнуўся на ваш учорашні матэрыял пра прызначэньне Пінігіна пытаньнем: ці адновіць рэжысэр сваіх “Тутэйшых”?
Ракіцкі: Што тычыцца “Тутэйшых”, дык вяртаньне іх да паўнавартаснага сцэнічнага жыцьця, мяркую, будзе справай гонару Пінігіна. Гэты спэктакль не згубіў актуальнасьці ня толькі таму, што, як кажа яго герой, “політычная сытуацыя” не зьмянілася ў Беларусі, а і таму, што ён ёсьць высокамастацкім творам, а не агіткай. Натуральна, ціск на Пінігіна будзе і з боку ўлады, і з боку асобных артыстаў. Але яму ня будзе часу на гэта рэагаваць, бо трэба абнаўляць і рэпэртуар, і творчую атмасфэру ў тэатры.