Як адначаецца ў анатацыі, у кнізе дасьледуюцца пытаньні станаўленьня нацыянальнай сьвядомасьці і ідэалёгія нацыянальна-культурнай супольнасьці, праблемы выжываньні і разьвіцьця культуры ў неспрыяльных абставінах. Зьмешчаныя развагі пра значэньне беларускай мовы, нацыянальных сымбаляў, ролю эліты ў жыцьці грамадзтва.
Па словах Пазьняка, кніжка разьлічаная на асьветніцтва маладога пакаленьня. На думку старэйшага дзеяча беларускай дыяспары ў Амэрыцы Антона Шукелойця, які выступіў на прэзэнтацыі, гэтае выданьне будзе ўнёскам ў распрацоўку канцэпцыі нацыянальнай ідэі.
Гэта – дзевятая кніга Пазьняка, выдадзеная ім у эміграцыі. Папярэдняя (“Развагі. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн.1”) аб’ядноўвае артыкулы, выступы і матэрыялы з1990 году да эміграцыі аўтара. Зянон Пазьняк таксама аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў, зьяўляеца ганаровым членам Беларускага ПЭН-цэнтру.