Кіраўніцтва Расеі і Беларусі пайшло на далейшую эскаляцыю напружаньня ў двухбаковых адносінах. З-за так званай малочнай вайны афіцыйны Менск байкатаваў саміт АДКБ і паставіў пад сумнеў легітымнасьць ягоных вынікаў. Як ацэньваюць пэрспэктывы гэтага канфлікту палітыкі і палітолягі ў Беларусі?
Дэпутат Дзяржаўнай думы ад КПРФ Анатоль Локаць заявіў “Свабодзе”, што ён выйшаў з ініцыятывай унесьці пытаньне аб беларуска-расейскіх дачыненьнях у парадак дня сэсіі расейскага парлямэнту. Таксама ён выступіў за скліканьне пазачарговай сэсіі Парлямэнцкага сходу Беларусі і Расеі і нават за ўсенароднае абмеркаваньне канфлікту Менску і Масквы:
“Падобнымі непрадуманымі і эмацыйнымі дзеяньнямі пастаўлены пад пытаньне ўвесь працэс, уся працяглая няпростая праца па пабудове саюзнай дзяржавы. Трэба заклікаць да адказнасьці кіраўнікоў краін, і народы павінны сказаць сваё слова. А міністар Кудрын за сваю правакацыю павінен пайсьці ў адстаўку”.
Менавіта з выступу Аляксея Кудрына, на думку расейскага дэпутата Локаця, пачаўся цяперашні канфлікт Расеі і Беларусі. Спадар Локаць назваў “малочную вайну” палітычнай акцыяй Крамля і заклікаў урады Беларусі і Расеі супакоіцца, спыніць эскаляцыю і неадкладна сесьці за стол перамоваў.
Беларускі апазыцыйны палітык Аляксандар Дабравольскі перакананы, што ў любым выпадку ўлады абавязаныя забясьпечыць добрыя адносіны з усімі суседзямі краіны, у тым ліку з Расеяй:
“Тут усё з двух бакоў зроблена ненармальна. Калісьці грузінская вайна пачалася зь дзеяньняў галоўнага санітарнага лекара Расеі Генадзя Анішчанкі. Не хацелася б, каб штосьці такое здарылася ў нас. Зараз гэта здаецца неверагодным, але яно магчыма. Таму разумныя палітыкі павінны імкнуцца да таго, каб пазьбягаць такіх рэчаў. Аднак я разумею, што ўсе спробы збалянсаваць нашыя міжнародныя адносіны і наладзіць дачыненьні з Захадам будуць нэгатыўна ўспрымацца ў Расеі. Гэта трэба перажыць”.
Маскоўскі палітоляг Марк Урноў перакананы, што ціск Крамля на Беларусь будзе цяпер імкліва ўзрастаць, і магчымы новы канфлікт вакол паставак расейскага газу ў Беларусь:
“У любым выпадку ціск будзе гранічна ўзрастаць. Наколькі Крэмль гатовы да таго, каб скінуць Лукашэнку такімі дзеяньнямі, сказаць цяжка. Але тое, што ціснуць будуць максымальна, незраўнана мацней, чым гэта было з Украінай, гэта відавочна”.
Марк Урноў мяркуе, што такім чынам Крэмль дамагаецца і прызнаньня Беларусьсю Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, і вяртаньня Менску ў прарасейскае рэчышча, і прыватызацыі расейскім капіталам беларускіх заводаў.
Менскі палітоляг Аляксей Кароль мяркуе, што фактар сілы ў канфлікце застаецца на баку Масквы, але афіцыйны Менск пайшоў на больш рашучыя крокі, атрымаўшы нейкую падтрымку на Захадзе. Канфлікт Лукашэнкі з расейскім кіраўніцтвам можа паўплываць і на ўнутраную сытуацыю ў Беларусі, мяркуе спадар Кароль:
“З гэтай сэрыі канфліктаў вырастае якраз першая інтрыга на прэзыдэнцкіх выбарах. Да гэтага часу толькі Расея называла выбары ў Беларусі легітымнымі. На гэты раз, калі Крамлю ня ўдасца паставіць Лукашэнку „да нагі“, можа быць іншая пазыцыя і спроба зрабіць стаўку на нейкую фігуру, якая будзе больш ляяльная да Масквы і пойдзе на ўсе ўмовы, і па Абхазіі, і па іншых спрэчных цяпер пытаньнях”.
Аляксей Кароль пры гэтым згадаў заяву ананімнага крамлёўскага чыноўніка ў інтэрвію газэце “Коммерсант’” пра тое, што, відаць, Лукашэнку надакучыла быць прэзыдэнтам Беларусі.