Спадар Папоў заявіў пра адкрытую эканамічную дыскрымінацыю Беларусі Расеяй па важнай таварнай групе і нагадаў, што летась Беларусь прадала ў Расею малочных прадуктаў на 1 мільярд даляраў.
Прадстаўнік МЗС Беларусі зазначае, што забарона расейскім бокам увозу ў Расею беларускага малака і малочных прадуктаў адбылася без кансультацыяў зь беларускім бокам, што прадугледжваецца двухбаковымі дамовамі 2003 і 1993 гадоў.
Правядзеньне “суцэльнай экспэртызы ўсёй намэнклятуры беларускай пардукцыі ў лабараторыях Расспажыўнагляду” МЗС Беларусі называе неправамерным, бо беларускія пастаўшчыкі ўжо атрымалі ў 2009 годзе адпаведныя дазволы ў Расеі, акрамя таго такія дзеяньні Масквы названыя неадпаведным існуючым пагадненьням.
“Да якасьці пастаўляемай малочнай прадукцыі цяпер прэтэнзій няма. У нас няма інфармацыі аб увядзеньні расейскім бокам аналягічнай забароны на ўвоз малочнай прадукцыі ў адносінах да іншых дзяржаваў, акрамя Беларусі і расейскіх вытворйцаў, якія не аформілі сэртыфікатаў.
У такой сытуацыі Беларусь, якая чакала да апошняга моманту скасаваньня дыскрымінацыйнай забароны і ўрэгуляваньня пытаньня ва ўстаноўленым дзейнымі міжнароднымі пагадненьнямі парадку, была вымушаная прыняць рашэньне аб абмене свайго ўдзелу ў сэсіі Рады калектыўнай бясьпекі АДКБ 14 чэрвеня 2009 горда ў Маскве”,-- зазначае А. Папоў.