Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саміт АДКБ пройдзе без Лукашэнкі


А. Лукашэнка не едзе на саміт Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы ў Маскву на знак пратэсту супраць малочнай вайны Расеі.

Пра рашэньне аб няўдзеле Беларусі ў маскоўскім саміце АДКБ “РИА Новости” паведаміла крыніца ў адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі.

“Калі па віне аднаго з удзельнікаў арганізацыі падрываецца эканамічная бясьпека, нельга весьці размову аб вайсковай бясьпецы”,-- цытуе агенцтва неназванага супрацоўніка адміністрацыі прэзыдэнта.
Беларусь паведамла аб прычнынах адмовы сакратарыят АДКБ.

У МЗС Расеі паведамілі, што саміт адбудзецца і без Лукашэнкі.

Учора А. Лукашэнка правёў апэратыўную нараду па сытуацыі з пастаўкамі малака й малочнай прадукцыі ў Расейскую Фэдэрацыю. На ёй яму даклалі, што Беларусь датрымоўваецца ўсіх вымогаў расейскага заканадаўства па пастаўках малака й малочнай прадукцыі, аднак жа расейскі бок дэманструе негатовасьць вырашыць праблему.

У сувязі з гэтым Аляксандар Лукашэнка адклаў вылет у Маскву для ўдзелу ў сэсіі Рады калектыўнай бясьпекі Арганізацыі Дамовы пра калеткыўную бясьпеку.

Ён даў даручэньне прэм’ер-міністру, кіраўніку Адміністрацыі прэзыдэнта, дзяржаўнаму сакратару Рады бясьпекі, кіраўнікам іншых дзяржаўных органаў прыняць захады для вырашэньня праблемы й паінфармаваць кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц АДКБ пра ўзьніклую сытуацыю.

Дадаткова паведамляецца, што ў часе выкананьня гэтага даручэньня кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей перадаў свайму казастанскаму калегу, што Аляксандар Лукашэнка можа ўвогуле ня ўзяць удзелу ў сэсіі АДКБ.

Макей папрасіў з разуменьнем паставіцца да беларускай пазыцыі, аргумэнтаваўшы яе тым, што эканамічная бясьпека ёсьць асновай бясьпекі ў цэлым, і ў наяўных умовах гаварыць пра ваенную бясьпеку не ўяўляецца магчымым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG