Ад 6 чэрвеня Расея ўвяла мараторый на малочную прадукцыю зь Беларусі. Забаронены ўвоз каля 600 найменьняў прадукцыі і заяўлена, што такі ж лёс можа напаткаць яшчэ 800 найменьняў. Напярэдадні ў інтэрвію расейскім мэдыям Аляксандар Лукашэнка патлумачыў, чаму расейцы ня хочуць купляць беларускае малако. Маўляў, Расея патрабуе, каб Беларусь аддала малакаперапрацоўчыя заводы. Лукашэнка заявіў, што будзем “выліваць гэтае малако, але так пытаньне не паставім”. Расейскі бок спасылаецца на тое, што малочная прадукцыя зь Беларусі не адпавядае пэўным тэхнічным стандартам. З-за чаго ж пачалася “малочная” вайна? Пра гэта Алесь Дашчынскі гутарыць з палітолягам Дзянісам Мельянцовым.
Дашчынскі: “Нагадаем, што спачатку Расея адмовілася выдаць у тэрмін крэдыт у 500 мільёнаў даляраў. Потым узьнік канфлікт вакол выказваньняў расейскага міністра Аляксея Кудрына пра неплатаздольнасьць Беларусі. Пасыпаліся абразы. Дзьмітрый Мядзьведзеў не плянуе асабістую сустрэчу ў Маскве з Аляксандрам Лукашэнкам падчас саміту АДКБ 14 чэрвеня… Цяпер — малочная вайна”.
Мельянцоў: “Мы можам адназначна казаць: гэта — палітычная праблема. Гэта не эканамічная праблема. Гэта тое ж самае, калі раптам мінэральная вада „Баржомі“ стала палітычным пытаньнем у расейска-грузінскіх дачыненьнях. Тое ж самае, як малако становіцца палітычнай праблемай у стасунках паміж Беларусьсю і Расеяй. Гэта абсалютна не эканамічнае, а палітычнае пытаньне. І, натуральна, яно будзе вырашацца палітычным чынам, а не эканамічным”.
Дашчынскі: “Шмат хто лічыць, што супраць Беларусі з расейскага боку ўжытыя санкцыі. Прычым яны даволі балючыя і закранаюць ня толькі прадпрыемствы, але і тысячы хатніх гаспадарак, дзе здаюць малако дзяржаве. Калі прычыны палітычныя, то што маецца на ўвазе?”
Мельянцоў: “Я лічу, што корань трэба шукаць не ў канкрэтных рэчах, зьвязаных з гэтай вытворчасьцю. Хутчэй тут больш шырокая каньюнктура, якая прывяла да гэтых канфліктаў. Па-першае, гэта і сам крызіс, які прывёў да таго, што зараз дастаткова абмежаваныя рэсурсы. І найбольшая прычына — у тым, што зараз Беларусь знаходзіцца на мяжы таго, з кім ёй быць.Ці цалкам уключыцца ў эўрапейскія працэсы, ці заставацца такім дамініёнам Расеі. Зараз распачынаецца такая пробная вайна за Беларусь. То бок, ці Беларусь уключаецца ў “Эўрапейскае партнэрства” і адыходзіць у заходнюю сфэру ўплыву. Ці яна застаецца ў сфэры ўплыву Расеі. Пакуль гэта не сапраўдная вайна. Гэта проба таго, ці здолее Беларусь вытрымаць у такой сытуацыі, ці здолее яна застацца незалежнай? І ці дапаможа ёй Захад? Ці трэба разумець сытуацыю такім чынам, што Беларусь без Расеі ня здолее існаваць эканамічна і палітычна? І таму цяпер якраз ідзе такі гандаль, вынікам якога стане разуменьне — якім чынам далей Беларусь будзе разьвівацца?
Распачынаюцца такія пробныя канфлікты, пробныя гульні. Якім чынам вызначыць інтэнцыю беларускага рэжыму? Гэта дастаткова складаныя гульні. Яны будуць апрабаваныя на дастаткова пэрыфэрыйных сфэрах, як з тым самым малаком, мясам. Чым далей, тым больш складанымі будуць гэтыя стасункі. Рана ці позна справа будзе тычыцца і вайскова-палітычнага супрацоўніцтва. Вось тады рэальна распачнецца гандаль паміж Захадам і Расеяй што да Беларусі. А зараз пакуль што кідаюцца пробныя шары“.
Дашчынскі: “Аляксандар Лукашэнка заяўляе: маўляў, будзем „падыхаць, выліваць гэтае малако“, але не здадзімся. Як будуць уплываць такія „малочныя“ войны, гэтыя, як вы кажаце, пробныя гульні на палітычны лёс самога Лукашэнкі? Ці ўдасца яму выстаяць?”
Мельянцоў: “Насамрэч мы мала што ведаем пра тыя нефармальныя і фармальныя перамовы, якія адбываюцца паміж беларускім і расейскім бокам. Таму дастаткова цяжка меркаваць, ці вытрымае Лукашэнка. Вельмі шмат будзе залежаць ад падтрымкі Захаду ў гэтым процістаяньні. Ад таго, наколькі будзе кансалідавана палітычная эліта ўнутры Беларусі. І наколькі яна будзе здольнай процістаяць захадам Расеі.
Я думаю, такая сытуацыя, як яна ёсьць цяпер, будзе захоўвацца яшчэ пэўную колькасьць гадоў. Бо калі зараз Беларусь уздумае пераарыентавацца на Захад, трэба будзе бурыць усю тую сыстэму саюзаў і нефармальных і фармальных дамоўленасьцяў, якія былі дагэтуль. Гэта вельмі балюча, і гэта вельмі доўгатэрміновы працэс“.
Дашчынскі: “Нагадаем, што спачатку Расея адмовілася выдаць у тэрмін крэдыт у 500 мільёнаў даляраў. Потым узьнік канфлікт вакол выказваньняў расейскага міністра Аляксея Кудрына пра неплатаздольнасьць Беларусі. Пасыпаліся абразы. Дзьмітрый Мядзьведзеў не плянуе асабістую сустрэчу ў Маскве з Аляксандрам Лукашэнкам падчас саміту АДКБ 14 чэрвеня… Цяпер — малочная вайна”.
Мельянцоў: “Мы можам адназначна казаць: гэта — палітычная праблема. Гэта не эканамічная праблема. Гэта тое ж самае, калі раптам мінэральная вада „Баржомі“ стала палітычным пытаньнем у расейска-грузінскіх дачыненьнях. Тое ж самае, як малако становіцца палітычнай праблемай у стасунках паміж Беларусьсю і Расеяй. Гэта абсалютна не эканамічнае, а палітычнае пытаньне. І, натуральна, яно будзе вырашацца палітычным чынам, а не эканамічным”.
Дашчынскі: “Шмат хто лічыць, што супраць Беларусі з расейскага боку ўжытыя санкцыі. Прычым яны даволі балючыя і закранаюць ня толькі прадпрыемствы, але і тысячы хатніх гаспадарак, дзе здаюць малако дзяржаве. Калі прычыны палітычныя, то што маецца на ўвазе?”
Мельянцоў: “Я лічу, што корань трэба шукаць не ў канкрэтных рэчах, зьвязаных з гэтай вытворчасьцю. Хутчэй тут больш шырокая каньюнктура, якая прывяла да гэтых канфліктаў. Па-першае, гэта і сам крызіс, які прывёў да таго, што зараз дастаткова абмежаваныя рэсурсы. І найбольшая прычына — у тым, што зараз Беларусь знаходзіцца на мяжы таго, з кім ёй быць.
Рана ці позна справа будзе тычыцца і вайскова-палітычнага супрацоўніцтва. Вось тады рэальна распачнецца гандаль паміж Захадам і Расеяй што да Беларусі.