Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтараў гімну з памылкамі ўзнагародзілі прэміямі


Герб Гомелю
Герб Гомелю

Гомельскі аблвыканкам вырашыў узнагародзіць прэміямі па 50 базавых велічыняў (1,75 мільёна рублёў) аўтараў гімну Гомельскай вобласьці.

Словы напісаў начальнік кіраваньня спраў аблвыканкаму, чалец афіцыйнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Аляксандар Урубель, музыку — выкладчык пэдагагічнага каледжу Валер Копыл.

Пераможцаў абвясьцілі без абмеркаваньня ў друку іншых прапановаў, якіх было пад сотню.

Дзівіць і тое, што гімн напісаны з мноствам граматычных і стылёвых хібаў, хаця ў конкурснай камісіі, як паведамлялася, былі навукоўцы-філёлягі. З гэтай нагоды адзін з калегаў аўтара гімну па афіцыйным Саюзе пісьменьнікаў зьвярнуўся зь лістом на імя старшыні аблвыканкаму Аляксандра Якабсона. Пералік усіх недарэчнасьцяў у тэксьце гімну заняў паўтара аркуша. Яны відаць нават школьніку, які вывучае беларускую мову.

Слаўся, любімы наш гомельскі край!
Шануем усё, што здабыта вякамі,
Красуй, узмацняйся і працьвітай,
Радзімы сьцяг з гонарам рэе над намі!

Відавочна, што ўжытыя аўтарам у прыпеве дзеясловы “працьвітай”, “рэе” — зусім не беларускія. І хіба можа быць “сьцяг з гонарам”?

Далей — болей. Паводле аўтара, нашыя продкі “займалісь рамёствам”, “хлябамі” даражылі. Не рыфмуюцца па-беларуску словы “даражылі — жылі”.

Ёсьць і факталягічныя памылкі. Трэба мець багатую фантазію, каб напісаць: “саборы змаглі зьберагчы”.

Зварот чальца “літаратурнага цэху” да старшыні аблвыканкаму плёну ня меў. Ва ўсякім разе, выпраўленага тэксту гімну ў адкрытым друку не было. У мясцовых газэтах пачалі толькі зьяўляцца публікацыі найлепшых тэкстаў, дасланых на конкурс стварэньня гімну Гомельскай вобласьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG