Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“55 гадоў Радыё Свабода гаварыла праўду нашаму народу”


Івонка Сурвіла
Івонка Сурвіла

Зварот прэзыдэнта Рады БНР Івонкі Сурвілы з нагоды 55-годзьдзя Беларускай службы Радыё Свабода.

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі маю вялікую прыемнасьць вітаць Радыё Свабода з 55-мі ўгодкамі ад яго заснаваньня.

Вельмі ганаруся, што яно было запачаткаванае дзякуючы высілкам Рады БНР. Гэта бліскучы прыклад супрацоўніцтва між дыяспарай і нашымі змагарамі за лепшую будучыню нашай Бацькаўшчыны ў Беларусі.

Праз 55 гадоў Радыё Свабода гаварыла праўду нашаму народу пра яго слаўную мінуўшчыну, яго культуру, яго ўклад у разьвіцьцё чалавецтва. Праўду, пра якую ён ня ведаў, бо хавалася яна ад яго нялюдзкімі рэжымамі.

Адыграла “Свабода” вялізарную ролю ў нашым змаганьні за нацыянальнае адраджэньне. Усе дзеячы і палітыкі, якія спрычыніліся да незалежнасьці, былі гасьцямі Радыё Свабода.

Была “Свабода” адзінай крыніцай слова для Васіля Быкава.

Яна працягвае і цяпер гаварыць праўду нашаму народу, праўду, да якой ён усё яшчэ ня мае вольнага доступу.

Дык ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю вас, мае дарагія сябры, зь вялізарнай працай, якую вы робіце, каб наш край стаўся той вольнай, заможнай і сапраўды беларускай дэмакратыяй, якая зможа нарэшце заняць месца ў вольнай сям’і вольных народаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG