Напачатку ён праз тэлефон дапытваўся, як зьвязацца з 30-гадовым сынам жанчыны, каб той прайшоў дактыляскапію
У хуткім часе міліцыянт прыйшоў на кватэру спадарыні Краснасельскай, стаў званіць і моцна грукаць у дзьверы. Калі Людміла Краснасельская адчыніла дзьверы, ён падставіў нагу і ня даў іх зачыніць.
Жанчына патлумачыла: прымусовая дактыляскапія – незаконная, а яе сын – дарослы чалавек, ён даўно працуе ў Менску. Што да яе самой, то яна гатовая прыйсьці ў міліцыю па позьве. Міліцыянт, не даючы зачыніць дзьверы, заявіў, што тут жа выпіша позву.
Людміла Краснасельская просіць пракуратуру даць прававую ацэнку ўчынкам міліцыянта.