Сёньня старшы інспэктар прафіляктыкі Цэнтральнага райаддзелу міліцыі Гомеля капітан Шукель апытаў палітыка Ўладземера Кацору наконт “ланцуга памяці генэрала Захаранкі”, праведзенага 7 траўня ля будынку абласной міліцыі.
“Інспэктар прафіляктыкі дапытваўся, — паведаміў палітык, — хто зьяўляецца „арганізатарам сходу зь пяці чалавек?“ Так ён называў акцыю памяці гвалтоўна зьніклага экс-міністра ўнутраных спраў. Я адказаў, што сам і зьяўляюся арганізатарам”.
Паводле спадара Кацоры, інспэктар дапытваўся таксама, дзе ўдзельнікі “ланцуга памяці” ўзялі фотаздымкі генэрала Захаранкі, хто аўтар звароту ў міліцыю, у якім утрымліваецца заклік да ахоўнікаў не пакінуць без увагі справу зьнікненьня свайго калегі.
Гутарка з палітыкам аформленая ў пратакол апытаньня. Уладзіслаў Шукель папярэдзіў Уладзімера Кацору, што пасьля аналізу апытаньня будзе прынята рашэньне наконт віноўнасьці ці невіноўнасьці ўдзельнікаў “ланцуга памяці генэрала Захаранкі” ў парушэньні парадку арганізацыі й правядзеньня масавых мерапрыемстваў.