20.25 Максіма Вінярскага, Аляксея Янушэўскага і двух малафронтаўцаў з Асіповічаў выпусьцілі зь міліцыі Цэнтральнага раёну.
19.50 Болей за дзесятак спэцназаўцаў у цывільным дзяжураць ва ўнутраным дворыку будынку, дзе знаходзіцца Ўправа БНФ, на праспэкце Машэрава 8.
19.45 На выхадзе з сядзібы Партыі БНФ затрымалі двух маладафронтаўцаў з Асіповічаў. Іх прозьвішчы высьвятляюцца.
Марш “За незалежнасьць”. Відэарэпартаж
19:20 Маладафронтаўцы прыйшлі да ўправы БНФ.
Падсумаваньне Валера Каліноўскага:
19.40 З Кастрычніцкага РАЎСу адпусьцілі ўсіх затрыманых.
19.15 Экспрэс-аналіз вынікаў акцыі. Ганна Соўсь гутарыць з аналітыкамі “Свабоды” Юрыем Дракахрустам і Янам Максімюком:
"Тэст беларускай улады для Эўропы"
19:10 Каля цырку ў аўтобусе №100 затрымалі актывіста Аляксея Янушэўскага.
Паведамляе Любоў Лунёва:
19:07 Удзельнікі акцыі рухаюцца па праспэкце Незалежнасьці ад Кастрычніцкай да плошчы Перамогі. Удзельнікі галадоўкі ў падтрымку зьвяволенных ваўкавыскіх прадпрымальнікаў вяртаюцца на сядзібу БНФ, каб працягнуць акцыю падтрымкі.
19:05 Паведамляе Валер Каліноўскі:
18:55 Мікола Дземідзенка: “Улада паказала сваё аблічча... Няма сэнсу ісьці на абвастрэньне”. Людзі сыходзяць з Кастрычніцкай плошчы, рухаюцца у бок плошчы Перамогі.
18:45 Маладафронтаўцы вырашылі спыніць акцыю. Мікола Дземідзенка заклікаў падзяліцца на дзьве групы і паехаць да будынкаў Цэнтральнага і Кастрычніцкага РАУСаў, дзе ўтрымліваюць затрыманых.
18:40 Паведамляе Любоў Лунёва:
Cпэцназаўцы зьбіваюць маладых людзей нагамі, б’юць дзяўчат. Адну зь дзяўчат цягне за валасы спэцназавец, другі б’е нагамі.
18:35 Паведамляе Валер Каліноўскі:
18:29 Малафронтаўцы рушылі ў бок плошчы Незалежнасьці. Ім перагарадзіў рагоду ланцуг міліцыянтаў. Абкружылі Вырвалі расьцяжку. Б’юць па нагах.
18:27 Спэцназавец у цывільным выхапіў у аднаго з хлопцаў сьцяг. Паваліў хлопца на цямлю, моцна зьбіў.
18:25 Міліцыянты зьнялі ачапленьне і адышліся. На плошчы – прыкладна 100 чалавек. Маладафронтаўцы выстраіліся ісьці маршам да Плошчы незалежнасьці. Ім перагарадзілі дарогу спэцназаўцы.
Паведамляе Валер Каліноўскі:
18:17 Да абкружаных удзельнікаў акцыі пабеглі некалькі дзесяткаў спэцназаўцаў, пераапранутых у цывільнае.
18:15 Моладзь села на зямлю. Міліцыя паламала сьцягі. Удзельнік акцыі сядзяць на зямлі без сьцягоў.
18:13 У атачэньні міліцыі — 12 чалавек. Іх высьцікаюць з плошчы.
18:08 Спэцназ міліцыі атачыў колам удзельнікаў акцыі. Пачынаюць выціскаць іх з плошчы. Удзельнікі акцыі скандуюць: “Верым! Можам! Пераможам!”
Паведамляе Любоў Лунёва:
18:07 Актывісты разгарнулі расьцяжку «Марш “За незалежнасьць!”», скандуюць «Жыве Беларусь!». Міліцыя заклікае актывістаў разысьціся. Лунаюць два бел-чырвона-белыя сьцягі, адзін сьцяг Украіны.
Паведамляе Валер Каліноўскі:
18:05 Разгарнулі першы бел-чырвона-белы сьцяг у левай частцы плошчы.
18:00 На плошчы каля 20 чальцоў Маладога Фронту.
17:57 На плошчы – журналісты. Поўна людзей у цывільным на самой плошчы і на падыходах. Арганізатараў акцыі пакуль няма.
17:55 Затрыманыя дзьве дзяўчыны, якія выйшлі з кватэры, якую здымае маладафронтаўка Людвіся Атакулава.
17:45 На чугыначным вакзале затрыманыя Павал Кур’яновіч і Яўген Скрабец. Міліцыянт спрабуюць вывесьці маладафронтаўца Валерыя Мацкевіча з рэстарацыі МакДональдз.
17:35 Затрыманы Аляксей Вяргейчык. Яго трымаюць у пастарунку.
Навучэнку мастацкага каледжу імя Ахрэмчыка Вікторыю Ладзіс настаўніца замкнула ў клясе. Сказала, што дзяўчына будзе сядзець там, пакуль ня скончыцца акцыя.
16:40 За будынкам Дзяржцырку на вуліцы Янкі Купалы — 4 аўтобусы “Ікарус” зь міліцыяй.
15:00 Намесьнік кіраўніка “Маладога фронту” Наста Палажанка паведаміла Свабодзе, што хлопцы-галадоўнікі папрасілі дзяўчат, якія трымаюць галадоўку, заставацца ў сядзібе ПБНФ. Самі хлопцы пойдуць на акцыю.
Станьце карэспандэнтам “Свабоды”!
Зрабіце фота
Здыміце відэа*
Пазваніце на тэлефон у Менску 266-39-52
Гл. таксама:
Моладзь ладзіць марш “За незалежнасьць”
Марш “За незалежнасьць” падтрымалі ў замежжы
Онлайн-канфэрэнцыя: маладафронтаўцы-галадоўнікі
Прадпрымальнікі выйдуць на марш "За незалежнасьць"