Падчас перапынку ў судзе Кастрычніцкага раёну Менску затрыманы прадстаўнік назіральнай місіі Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі Іван Кандраценка.
Як паведаміў БелаПАН кіраўнік місіі Валянцін Гефтэр, да Кандраценкі падышлі супрацоўнікі спецслужб у цывільным, паглядзелі яго дакумэнты і даставілі ва УУС Маскоўскага раёну.
"Цяпер у яго правяраюць дакументы. Ён сам зьяўляецца грамадзянінам Расейскай Фэдэрацыі. Пакуль невядома, у сувязі з чым і па якой прычыне яго затрымалі", — сказаў Гефтэр.
Міжнародная назіральная місія створаная Камітэтам міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, які аб'ядноўвае прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый краін прасторы АБСЭ і міжнародных грамадзянскіх сетак і арганізацый, для ажыцьцяўленьня маніторынгу агульнай сытуацыі з выкананьнем фундамэнтальных правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама пытаньняў абароны праваабаронцаў і забесьпячэньня іх прафэсійнай дзейнасьці.