Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуса, затрыманага на пратэстах у Грузіі, адпусьцілі зь СІЗА


Пратэстоўцы ў Тбілісі
Пратэстоўцы ў Тбілісі

Наперадзе ў беларускага грамадзяніна візыт у міграцыйную службу.

Беларуса Яўгена Муравіцкага, якога затрымалі падчас пратэстаў у Тбілісі, вызвалілі зь СІЗА. Пра гэта ён паведаміў «Медиазоне».

Па словах Муравіцкага, яго адпусьцілі 2 сьнежня каля 7-й гадзіны раніцы. На Яўгена склалі пратакол паводле артыкулу аб «абразе спэцназаўца», але пасьля вызваленьня зь СІЗА ня выдалі на рукі дакумэнтаў.

На 3 сьнежня беларусу прызначаны візыт у міграцыйную службу.

Аб затрыманьні Муравіцкага стала вядома 30 лістапада. Тады падчас разгону акцыі затрымалі 107 чалавек. Паліцыянты выкарыстоўвалі сьлёзацечны газ, пярцовы спрэй і вадамёты і білі дэманстрантаў.

28 лістапада прэм’ер-міністар Грузіі Іраклі Кабахідзэ аб’явіў, што ўлады краіны вырашылі да канца 2028 году не пачынаць перамоваў аб уступленьні краіны ў Эўразьвяз і адмовіліся ад любых эўрапейскіх бюджэтных грантаў. Пасьля гэтага ля будынку парлямэнту на праспэкце Руставэлі ў Тбілісі пачаўся стыхійны мітынг.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG