Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паганяйла: "Даказваць віну Бандарэнкі будуць праз нібыта пацярпелых, якім цяжка адмовіцца"


26 красавіка ў судзе Першамайскага раёну Менску пачынаецца працэс над каардынатарам "Эўрапейскай Беларусі", членам перадвыбарчага штабу Андрэя Саньнікава Зьмітром Бандарэнкам. У гэтай справе паводле падзей 19 сьнежня назіральнікі чакаюць новага павароту ў параўнаньні з былымі справамі.

Пасьля падзей 19 сьнежня адбылося ўжо 5 судоў, асуджаныя 8 чалавек. Усе працэсы праходзілі з ужываньнем артыкулу аб масавых беспарадках, які лічыцца цяжкім і прадугледжвае да 8 гадоў зьняволеньня, а за арганізацыю – 15 гадоў.

Даказальная база на працэсах была аднолькавая: міліцыянты, якія ўдзельнічалі ў разгоне акцыі пратэсту, прызначаліся пацярпелымі і выступалі ў судзе фактычна ў якасьці сьведкаў масавых беспарадкаў. Спробы абароны абвергнуць факт масавых беспарадкаў аказваліся марнымі. Судзі выносілі абвінаваўчыя прысуды з пазбаўленьнем волі.

Толькі ў трох выпадках з васьмі былі абраныя іншыя меры пакараньня: вялікія грашовыя штрафы ці гэтак званая "хімія".

Працэс над сябрам выбарчага штабу Андрэя Саньнікаа Зьмітром Бандарэнкам будзе першым паводле іншага, больш мяккага абвінавачаньня, якое было высунутае ўдзельніку Плошчы, пакуль ён знаходзіўся ў турме КДБ. Гэта падрыхтоўка групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо удзел ў іх. Максымальная санкцыя паводле гэтага артыкулу – да 3 гадоў зьняволеньня.

Назіральнікі ўжо назвалі працэс над Бандарэнкам – падрыхтоўчым. У тым сэнсе, што пазьней паводле такога ж артыкулу будуць судзіць былога кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева, жонку Саньнікава журналістку Ірыну Халіп, сузаснавальніка Партыі БХД Паўла Севярынца, сябра штабу Някляева Аляксандра Фядуту ды некаторых іншых.

Яны будуць даказваць, што быў парушаны грамадзкі парадак. Праз тое, што спынілі транспартны рух па праспэкце. Потым, што шэраг гандлёвых прадпрыемства нібыта недаатрымалі прыбытак. Вось і ўсё. Намалююць нейкія міліённыя сумы і ў гэтым будзе склад злачынства. Але насамрэч ніякага складу злачынства там няма
На большасьці зь папярэдніх працэсаў па справе 19 сьнежня прысутнічаў праваабаронца зь Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйла. Пытаюся ў былога судзьдзі, якія, на яго думку, доказы выставіць бок абвінавачаньня супроць Бандарэнкі?

"Яны будуць даказваць, што быў парушаны грамадзкі парадак. Праз тое, што спынілі транспартны рух па праспэкце. Потым, што шэраг гандлёвых прадпрыемства нібыта недаатрымалі прыбытак. Вось і ўсё. Намалююць нейкія міліённыя сумы і ў гэтым будзе склад злачынства. Але насамрэч ніякага складу злачынства там няма. Як не было масавых беспарадкаў, гэтак і не было групавых дзеяньняў, парушаючых грамадзкі парадак. Людзі адбылі пакараньні за адміністрацыйныя парушэньні і гэтага дастаткова".

Паводле Гары Паганяйлы, калі нейкая арганізацыя палічыла, што панесла страты ў выніку падзей 19 сьнежня, яна магла б зьвярнуцца ў суд самастойна. Тое, што пракуратура ад імя гандлёвых ды іншых арганізацый выставіла удзельнікам мітынгу пазоў, сьведчыць пра залежнасьць бізнэсу ад улады, мяркуе Гары Паганяйла.

"Яны ж разумеюць, у якіх умовах яны вядуць бізнэс. Калі да іх прыйшлі з праваахоўных органаў і кажуць, што мусіце "намаляваць" страты, альбо да вас прыйдзе падатковая інспэкцыя і выставіць вам штрафы ў шмат разоў большыя, яны разумеюць, што так, трэба пагадзіцца з прадстаўнікамі ўлады. І зрабіць гэтак, як яны хочуць, а не тое, што трэба паводле закону і маралі".

Па зьвестках сваякоў Зьмітра Бандарэнкі, ён не прызнае сябе вінаватым і настроены адстойваць сваю пазыцыю. Пра настрой вязьня распавяла жонка Зьмітра Вольга Бандарэнка.

"Настрой нармальны. Рыхтуемся да суду, чакаем, чым ён закончыцца. Я толькі нэрвуюся. Як там будзе, колькі часу зойме суд? Быццам ён адзін ідзе, але як доўга гэта будзе, незразумела".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG