Чыноўнікі адмовілі, спаслаўшыся на тое, што масавыя мерапрыемствы нельга ладзіць бліжэй як за 50 мэтраў ад афіцыйных устаноў.
Паводле сябра руху “За Свабоду” і старшыні раённай арганізацыі партыі БНФ спадара Берніковіча, супрацоўнікі райвыканкаму ў сваей адмове ўскосна засьведчылі ўласныя парушэньні заканадаўства пра правядзеньне масавых мерапрыемстваў. Бо афіцыйныя сьвяткаваньні ладзяцца ў Глыбокім літаральна праз дарогу ад галоўнага адміністрацыйнага будынку раену.
На думку Яраслава Берніковіча, дазволу ад райвыканкаму ен не атрымаў з тае прычыны, што сход меркавалі арганізаваць і правесьці мясцовыя апазыцыянэры, а не дзяржаўныя або ўладныя структуры. Хаця тэма прапанаванай імпрэзы наўпрост не датычылася палітыкі: 30 красавіка глыбоцкія актывісты зьбіраліся абмеркаваць зь землякамі уплыў сусьветнага эканамічнага крызісу на жыцьце рэгіёну і магчымыя шляхі выхаду зь цяжкай сытуацыі.