Наша гаворка ўжо трэці дзень ідзе – фальклёр быў узгаданы, сям'я. А сёньня хочацца ўвайсьці ў прастору кухні.
На кухню заўсёды хочацца зазірнуць. Асабліва пад час сьвятаў. Што там робіцца? Што там шквірчыць на патэльні, што булькаціць у рондалях?.. Як упрыгожваецца стол, як за яго сядаюць? У якой пасьлядоўнасьці ідуць стравы? Аб чым за сталом гавораць?
Кухня – таемная лябараторыя, на якой адбываецца кожны дзень нешта цудоўнае – нясмачная мука ператвараецца ў хлеб, вада стае супам, нейкі парашок – кубкам кавы.
Кухня – адна з вяршыняў чалавечай дзейнасьці. Дэманстрацыя таго, як чалавек дае рады ўсяму, што можна падчапіць на відэлец і адправіць у рот. Ды ня проста паесьці – а разам зь людзьмі і ў адмысловым парадку. І кухня – квінтэсэнцыя чалавечых адносінаў. Ды такіх, што Вялікая Вячэра стае тым узорам дачыненьняў, які доўжыцца бясконца і выкрывае нешта самае сутнаснае…
У кухні ёсьць два бакі – спрадвечныя бакі Марты і Марыі, якія нельга разарваць.
Кухня – апалёгія чалавечых здольнасьцяў і чалавечай ветлівасьці. І разам з тым – апалёгія вартасьці цыклічнай сумнай і цяжкай працы.
На баку Марты рондалі і патэльні, гадзіны і гадзіны гатаваньня. І як бы здаецца – марнаваньня часу і трываньня годнасьці ў гэтым часе. Я так думаю, што на баку Марты гэтак жа і здольнасьць пражыць на 400 000 рублёў у месяц, як тое робяць шмат якія зь беларусаў – не губляючы весялосьці і настрою. На баку Марты гэтак жа – пастаяннае удасканаленьне кухні. Якіх толькі страваў у Беларусь не патрапіла апошнім стагодзьдзем праз руплівасьць гаспадыняў. І нямецкія соўсы, і кітайска-сібірскія пяльмені, і ананасы, і кальмары. Але самае экзатычнае вынаходніцтва хітрага і вынаходлівага розуму Марты – гэта вядомыя посны маянэз, малако, сыр і мяса, зь якімі і трымаюць пост шмат беларусаў. А зараз паступова вяртаюцца нашы карэнныя стравы – пастарнак, сэлер, бігас. Вяртаюцца, канешне, праз Польшчу, якая захавала старыя рэцэпты.
А што на баку Марыі? На баку Марыі – здольнасьць яднацца вакол стала. Не староньняя містычнасьць – а гасьціннасьць і ветлівасьць – здольныя зрабіць парадак у бясконцым коле гатаваньня і прыбіраньня. Паставіць кропку. Выбраць галоўнае – не забыцца, дзеля чаго ўвесь гэты стол і гатаваньне. І ўпрыгожыць стол усімі аздобамі. Таму і нельга ўявіць сабе сьвята без стала. У нашай прыватнай сямейнай традыцыі заўсёды на Вялікдзень быў начны стол – пасьля Літургіі Пасхальнай усе дружна, вялікай сям'ёй – за стол, сярод ночы… І гэта вялікая часьціна сьвята. І калі ўжо нехта і хоча шукаць душу народа – няхай шукае яе ля стала.
На кухню заўсёды хочацца зазірнуць. Асабліва пад час сьвятаў. Што там робіцца? Што там шквірчыць на патэльні, што булькаціць у рондалях?.. Як упрыгожваецца стол, як за яго сядаюць? У якой пасьлядоўнасьці ідуць стравы? Аб чым за сталом гавораць?
Кухня – таемная лябараторыя, на якой адбываецца кожны дзень нешта цудоўнае – нясмачная мука ператвараецца ў хлеб, вада стае супам, нейкі парашок – кубкам кавы.
Кухня – адна з вяршыняў чалавечай дзейнасьці. Дэманстрацыя таго, як чалавек дае рады ўсяму, што можна падчапіць на відэлец і адправіць у
рот
рот
У кухні ёсьць два бакі – спрадвечныя бакі Марты і Марыі, якія нельга разарваць.
Кухня – апалёгія чалавечых здольнасьцяў і чалавечай ветлівасьці. І разам з тым – апалёгія вартасьці цыклічнай сумнай і цяжкай працы.
На баку Марты рондалі і патэльні, гадзіны і гадзіны гатаваньня. І як бы здаецца – марнаваньня часу і трываньня годнасьці ў гэтым часе. Я так думаю, што на баку Марты гэтак жа і здольнасьць пражыць на 400 000 рублёў у месяц, як тое робяць шмат якія зь беларусаў – не губляючы весялосьці і настрою. На баку Марты гэтак жа – пастаяннае удасканаленьне кухні. Якіх толькі страваў у Беларусь не патрапіла апошнім стагодзьдзем праз руплівасьць гаспадыняў. І нямецкія соўсы, і кітайска-сібірскія пяльмені, і ананасы, і кальмары. Але самае экзатычнае вынаходніцтва хітрага і вынаходлівага розуму Марты – гэта вядомыя посны маянэз, малако, сыр і мяса, зь якімі і трымаюць пост шмат беларусаў. А зараз паступова вяртаюцца нашы карэнныя стравы – пастарнак, сэлер, бігас. Вяртаюцца, канешне, праз Польшчу, якая захавала старыя рэцэпты.
І калі ўжо нехта і хоча шукаць душу народа – няхай шукае яе ля
стала.
стала.