У Берасьці супрацоўнікі міліцыі праводзяць адміністрацыйную праверку з нагоды вывешваньня бел-чырвона-белага сьцяга на Дзень Волі 25 сакавіка. Адбіраньне і нават зьнішчэньне нацыянальнага сымбалю прадстаўнікамі ўлады сталася прыкрай традыцыяй. Чаму міліцыянты палююць на бел-чырвона-белыя сьцягі і выявы “Пагоні”, ці маюць яны на гэта юрыдычнае і маральнае права?
Гадавіну абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка актывістка дэмакратычнага руху ў Берасьці Ірына Лаўроўская штогод адзначае традыцыйна: зранку вывешвае з вакна сваёй кватэры бел-чырвона-белы сьцяг. Сёлетняе сьвяткаваньне, як і леташняе, мела свой працяг, паведамляе спадарыня Лаўроўская:
“Я жыву ў цэнтры гораду, літаральна на галоўнай вуліцы, у доме на другім паверсе. Бел-чырвона-белы сьцяг на сьвята вывешваю вельмі рана, пакуль людзі яшчэ не пайшлі на працу. Гэтым разам, відаць, „перабрала“ памер: сьцяг атрымаўся ну вельмі вялікі на такім 4-мэтровым вудзільне. Дзесьці каля 12-й гадзіны да мяне прыйшлі міліцыянты. Летась яны былі ў адмысловых камізэльках з аўтаматамі. Гэтым разам цывільным спосабам, але ўчатырох. Мне сказалі, што сваім сьцягам я псую выгляд вуліцы Пушкінскай. І самае сьмешнае — запыталіся, чаму я не павесіла яго на флагшток. Я кажу: ня маю такога, а яны адказваюць — вунь у найбліжэйшай школе ёсьць. Тады я сказала, што добра: зараз жа здымаю і нясу чапляць на школьны флагшток. Урэшце яны склалі пратакол і сказалі, што забіраюць сьцяг дзеля праверкі: парушала я грамадзкі парадак ці не”.
Вядомы ў палітычных колах факт: узьнікненьне моладзевага руху “Джынс за Свабоду” зьвязана з выпадкам, калі падчас адной з вулічных акцыяў моладзевага актывіста Мікіту Сасіма міліцыянты зьбілі і адабралі бел-чырвона-белы сьцяг. Тады юнак зьняў з плячэй і падняў угору сваю джынсавую куртку. На тэму перасьледу патрыётаў за шанаваньне нацыянальных сымбаляў слухачы Свабоды нават складаюць вершы. І вось адзін зь іх:
Актывісты апазыцыі і нават беспартыйныя, патрыятычна настроеныя жыхары Беларусі прывядуць сотні прыкладаў, калі міліцыянты адбіралі ў іх бел-чырвона-белыя сьцягі ці выявы герба “Пагоня”. Прычым ня толькі падчас вулічных шэсьцяў і мітынгаў, але і на канцэртах і нават жалобных урачыстасьцях. Ці існуе на гэта распараджэньне ўладаў і на чым яно грунтуецца? Адказвае начальнік упраўленьня інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі Алег Сьлепчанка:
“Разумееце, тут на словах не адкажаш. Тут патрэбна падымаць законы і падзаконныя акты, якія рэглямэнтуюць дзеяньні тых ці іншых арганізацый, аб’яднаньняў грамадзянаў на грамадзкіх імпрэзах. Органы ўнутраных спраў толькі рэалізоўваюць пастановы і выконваюць законы. Вось і ўсё”.
Бел-чырвона-белы сьцяг і герб “Пагоня” былі прынятыя як галоўныя дзяржаўныя сымбалі Вярхоўным Саветам у 1991 годзе. Скасаваныя праз прэзыдэнцкі рэфэрэндум 1995 году. Дарэчы, вынікі гэтага рэфэрэндуму не былі зацьверджаныя вышэйшым заканадаўчым органам краіны, што парушае законнасьць працэдуры зьмены сымболікі. Гэткім жа парушэньнем стала і так званая “ўтылізацыя” бел-чырвона-белага сьцяга, калі былы кіраўнік справамі Іван Ціцянкоў на будынку прэзыдэнцкай адміністрацыі разадраў палотнішча, расьпісаўшыся на шматках. Сёньняшні гвалт над нацыянальным сымбалем — працяг тых жа падзей, якія не адпавядаюць ніякім дзеючым нормам закона, кажа колішні сьпікер парлямэнту і міністар унутраных спраў Мечыслаў Грыб:
“Я мяркую, што не было ніякага распараджэньня наконт гэтага. Калі б гэта было якое парушэньне, то вы думаеце што, яны б спыніліся? Прыцягнулі б да адказнасьці зь вялікім задавальненьнем. Ну, забралі яны сьцягі, а прыцягнулі каго да адказнасьці? Не, не прыцягнулі, бо няма складу правапарушэньня. Ну, не падабаецца некаму, але ж гэта не правапарушэньне ніякае. Мне падаецца, гэта засталося яшчэ з тых часоў, калі бел-чырвона-белы сьцяг ня быў сымболікай. Калі была савецкая ўлада, і гэтая савецкая ўлада „ваявала“ зь бел-чырвона-белым сьцягам, „Пагоняй“ і гэтак далей”.
Бел-чырвона-белы сьцяг, як і большасьць сьцягоў цяперашніх краінаў Эўразьвязу, афіцыйна прыняты на пачатку мінулага стагодзьдзя. Стваральнікам беларускага дзяржаўнага сымбалю ў 1917 годзе стаў грамадзкі і палітычны дзеяч Клаўдзій Дуж-Душэўскі. Аднак выявы бел-чырвона-белых стужак на харугвах беларускіх ваяроў вядомыя яшчэ з часоў бітвы пад Воршай. Герб “Пагоня” ідзе з ХІ стагодзьдзя, гэта адзін зь дзесяці найстарэйшых гербаў сучаснай Эўропы. Дэпутат Вярхоўнага Савету Алег Трусаў, які разам з групай паплечнікаў агітаваў у парлямэнце за нацыянальныя сымбалі, таксама перакананы: ніякіх законных падставаў адбіраць ці забараняць бел-чырвона-белы сьцяг і “Пагоню” міліцыянты ня маюць. Вось як спадар Трусаў тлумачыць дзеяньні прадстаўнікоў улады і сілавікоў:
“Сьцяг — гэта сымбаль, як кажуць, іхнага канца. Бо калі прыйдуць да ўлады тыя, хто ходзіць са сьцягам, то іх як самае малое — прагоняць з АМАПу, а то і пасадзяць. Не сумняваюся, што іх штодня накручваюць, штодня строяць і вучаць розныя ідэолягі. Маўляў, што гэтыя мітынгоўцы і такія, і сякія. Ну, а якія прыкметы „ворага“? Па-беларуску размаўляюць, са сьцягам ходзяць. Магчыма, ім за кожны адабраны сьцяг прэмію даюць. Бо бачыў колькі разоў, калі яны адабраныя сьцягі забіраюць з сабой. Пэўна, здаюць тады, бо калі па праўдзе, то ім глыбока напляваць, зь якім там сьцягам хто ходзіць. Скажуць ім адбіраць зялёна-чырвоны — яны з такім жа посьпехам і іх будуць адбіраць” .
Лунае, нескароны,
На векавых вятрах
Наш ад крыві чырвоны,
Ад болю белы сьцяг.
Наш бел-чырвона-белы,
Нябесны, вольны, сьмелы,
Наш бел-чырвона-белы,
Наш сьцяг.
Гэты верш паэт Уладзімер Някляеў прапанаваў у якасьці гімну партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”, якая зараз ствараецца. Пра бел-чырвона-белы сьцяг і “вершнікаў на конях” не адну песьню прасьпяваў папулярны бард Сяржук Сокалаў-Воюш. Многія свае творы беларускаму сьцягу і гербу прысьвяцілі мастакі, скульптары і разьбяры. А “Пагоня” Максіма Багдановіча застаецца непераўзыдзенай і амаль праз стагодзьдзе па яе напісаньні. Вось жа, бел-чырвона-белы сьцяг і герб “Пагоня” былі і застаюцца нацыянальнымі беларускімі сымбалямі. Але іхні юрыдычны статус і ўмовы выкарыстаньня на сёньня застаюцца ня вызначанымі. Таму бел-чырвона-белы сьцяг амаль заўжды лунае над уваходам у сядзібу Партыі БНФ. Аднак гэтак жа стала гэтаму намагаюцца перашкаджаць, кажа юрыст і намесьнік старшыні партыі Ўладзімер Лабковіч:
“Тое, што адбываецца са сьцягам над офісам партыі, перарасло ўжо ў розныя камічныя гісторыі. Да прыкладу, уначы зрываюць прыстасаваньне, на якім сьцяг мацуецца, замазваюцца адтуліны для флагштока. Былі выпадкі, калі днём сьцяг зрывалі і ўцякалі, прыходзілі супрацоўнікі ЖЭСу і патрабавалі зьняць сьцяг. Гэта ўсё выклікае толькі жаль за ўбогасьць людзей, якія аддаюць такія загады і іх выконваюць. Праблема ў тым, што — прынамсі, мне — невядомы ягоны афіцыйны і дакладна вызначаны юрыдычны статус. Але тое, што ў яго ёсьць народны, нацыянальны статус у вачах грамадзтва, гэта больш за ўсё і палохае ўлады. Бо гэты сьцяг ёсьць сымбалем усяго, што так ненавісна цяперашнім уладам. Гэта і супраціў, і свабода, і незалежнасьць Беларусі. Таму такая абсалютна нездаровая рэакцыя. У прынцыпе, гэта пытаньне маралі, якое ёсьць у сёньняшняй улады”.

- “Прэзыдэнт сьцяг і герб „Пагоня“ адабраў —
І кожны дэманстрант гэта на сабе спазнаў:
За тое, што ў руцэ сьцяг і герб „Пагоня“,
Ведае — яго дубінка дагоне.
Аб гэтым яшчэ гісторыя скажа,
І былы прэзыдэнт яшчэ за гэта адкажа.
Казаў Валеры Курневіч з Барысава”.