Традыцыйна лічылася, што ахвярамі хатняга гвалту зьяўляюцца жанчыны. А агрэсарамі, гвалтаўнікамі ў сям’і — мужчыны. Але цяпер і міліцыянты, і псыхолягі сьведчаць, што ўсё часьцей ахвярамі гвалту — і фізычнага, і псыхалягічнага, і эканамічнага — становяцца прадстаўнікі моцнага полу.
Самі беларускія мужчыны ўсё часьцей прызнаюцца, што яны не такі ўжо і “моцны пол”. Дырэктар клюбу аматарскіх адзінаборстваў, майстар спорту Аляксандар Садоўскі кажа:
“Мужчына па сваёй фізіялёгіі слабейшы за жанчыну. А патрабаваньні да мужчынаў нашмат вышэйшыя. Фізіялёгія сапраўды сьведчыць: балявы парог у жанчын разоў у 5 вышэйшы за мужчынскі. А мужчына павінен праяўляць сябе як мужчына, як мужная асоба”.
Дакладнай статыстыкі, колькі мужчынаў пацярпелі ад хатняга гвалту, не вядзецца. Штодня ў міліцыю паступае больш за 200 тэлефанаваньняў пра гвалт у сям’і, — кажа начальнік Галоўнага ўпраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі МУС, палкоўнік міліцыі Яўген Палудзень:
“Усё ж бальшыня тэлефанаваньняў, што мужчыны чыняць гвалт, але даволі шмат званкоў, што ўціскаюць жанчыны мужчынаў — да 10%. Ці былі выпадкі, што жанчыны зьбівалі мужчынаў? Так. Пра гэта сьведчыць той факт, што ў 50% выпадкаў забойства ўчынена жанчынамі. Але тут сытуацыю трэба разглядаць і з таго боку, што мужчына так узьдзейнічаў на тую гаротную жанчыну, што яна ўжо ня вытрымала…”
Цяпер адмыслоўцы акцэнтуюць ўвагу на тым, што трэба разглядаць чатыры віды гвалту: ня толькі фізычны, але і сэксуальны, псыхалягічны і нават эканамічны. Гаворыць каардынатар праграмы ААН Вольга Беларусава:
“Па статыстыцы, самай вялікай праблемай зьяўляецца менавіта псыхалягічны гвалт. 80% жанчын зазнаюць псыхалягічны гвалт. І прыкладна такі ж працэнт мужчынаў”.
Псыхоляг, сямейны кансультант Андрэй Туравец кажа, што да яго зьвяртаюцца 24% мужчынаў, і бальшыня скардзіцца, што ў сям’і жонка яго прыніжае, не разумее яго як асобу. Шмат зьвяртаецца разьведзеных:
“Асноўная група праблем, найбольш цяжкіх — гэта калі былая жонка шантажыруе мужа тым, што яна ня будзе даваць магчымасьць яму сустракацца зь дзіцем і будзе перашкаджаць гэтым сустрэчам, вымагаючы альбо матэрыяльныя сродкі, альбо ставячы ўмовы. Больш за 60% мужчынаў, што зьвяртаюцца з такой праблемай да псыхоляга, маюць дачок, хоць самі дочкі і бацькі да сустрэч імкнуліся і ў іх былі цудоўныя адносіны”.
Беларускія мужчыны таксама вельмі балюча рэагуюць на эканамічны гвалт, які узмацніўся з боку жонак падчас крызісу.
Андрэй Туравец: “Літаральна за студзень і люты вялікая колькасьць мужчынаў зьвярнулася з праблемай: як ім навучыцца тлумачыць жонцы часовыя эканамічныя цяжкасьці? Ён быў пасьпяховым бізнэсоўцам, а цяпер — на мялі, і чалавек у разгубленасьці. А сям’я не заўсёды дапамагае перажыць яму складаныя часы”.
Палкоўнік міліцыі Яўген Палудзень выказаў меркаваньне: маўляў, псыхалёгія мужчыны такая, што многія не адважваюцца прызнацца, што іх зьбіваюць ці маральна прыніжаюць жанчыны. Але, як кажа Андрэй Туравец, беларускія мужчыны сталі часьцей зьвяртацца да псыхолягаў:
“Мужчыны зьвяртаюцца найчасьцей ў веку так званых узроставых крызісаў — гэта базавы век 33 і 40 гадоў (плюс-мінус 2 гады). У гэтым узросьце ў іх зьяўляецца жаданьне разабрацца, чаму яны зьдзяйсьняюць гвалт, альбо чаму ў дачыненьні да іх жанчыны прыбягаюць да гвалту”.
Самі беларускія мужчыны ўсё часьцей прызнаюцца, што яны не такі ўжо і “моцны пол”. Дырэктар клюбу аматарскіх адзінаборстваў, майстар спорту Аляксандар Садоўскі кажа:
“Мужчына па сваёй фізіялёгіі слабейшы за жанчыну. А патрабаваньні да мужчынаў нашмат вышэйшыя. Фізіялёгія сапраўды сьведчыць: балявы парог у жанчын разоў у 5 вышэйшы за мужчынскі. А мужчына павінен праяўляць сябе як мужчына, як мужная асоба”.
Мужчына па сваёй фізіялёгіі слабейшы за жанчыну.
“Усё ж бальшыня тэлефанаваньняў, што мужчыны чыняць гвалт, але даволі шмат званкоў, што ўціскаюць жанчыны мужчынаў — да 10%. Ці былі выпадкі, што жанчыны зьбівалі мужчынаў? Так. Пра гэта сьведчыць той факт, што ў 50% выпадкаў забойства ўчынена жанчынамі. Але тут сытуацыю трэба разглядаць і з таго боку, што мужчына так узьдзейнічаў на тую гаротную жанчыну, што яна ўжо ня вытрымала…”
Цяпер адмыслоўцы акцэнтуюць ўвагу на тым, што трэба разглядаць чатыры віды гвалту: ня толькі фізычны, але і сэксуальны, псыхалягічны і нават эканамічны. Гаворыць каардынатар праграмы ААН Вольга Беларусава:
“Па статыстыцы, самай вялікай праблемай зьяўляецца менавіта псыхалягічны гвалт. 80% жанчын зазнаюць псыхалягічны гвалт. І прыкладна такі ж працэнт мужчынаў”.
Бальшыня мужчын скардзіцца, што ў сям’і жонка іх прыніжае, не разумее як асобу.