Гаворыць адзін з ініцыятараў збору подпісаў, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Дзяніс Рабянок:
“Гомельская вобласьць, як вядома, найбольш пацярпела ад катастрофы на ЧАЭС. Мы лічым, што спачатку трэба вырашыць усе праблемы людзей, якія ўжо пацярпелі ад «мірнага атаму» — гэта й ахова здароўя, і жыльлё, і чыстыя прадукты харчаваньня, іншыя сацыяльныя, а не будаваць новую АЭС. Тым больш, невядома за якія грошы”.
Паводле актывіста, подпісы супраць будаўніцтва атамнай станцыі ставіць прыкладна кожны другі жыхар раёну зь ліку тых, да каго яны зьвярталіся. Частка людзей проста баіцца:
“Людзі кажуць: так, мы супраць. Але мы баімся, што даведаецца райвыканкам, іншыя ўладныя структуры — і ў іх будуць праблемы. Але амаль праз аднаго чалавека жыхары супраць пабудовы атамнай электрастанцыі”.
Хаця райцэнтар Калінкавічы на падставе распараджэньня Савету міністраў выведзены зь ліку паселішчаў, заражаных радыцыяй, тут жыве асабліва шмат ліквідатараў. На пачатак новага году іх налічвалася ў раёне 1349, больш за палову — інваліды.
На Гомельшчыне наогул сьмяротнасьць насельніцтва складае 22 асобы на 1 тысячу чалавек. Сярэдні паказьнік у краіне — 13.
Падпісанты супраць пабудовы АЭС патрабуюць правядзеньня незалежнай экспэртызы беларускімі і замежнымі спэцыялістамі дзеля высьвятленьня рэальнай патрэбы Беларусі ў атамнай станцыі: “Грамадзяне краіны праз мэдыі павінны дэталёва пазнаёміцца з наступствамі Чарнобылю па наступных накірунках: здароўе насельніцтва, экалёгія, сацыяльная сфэра, эканоміка й сельская гаспадарка”, — гаворыцца ў звароце.
На перакананьне ініцыятараў збору подпісаў, у Беларусі неабходна зьняць усялякія абмежаваньні на экалягічныя й антыядзерныя ініцыятывы. У падпісаных аркушах утрымліваецца таксама патрабаваньне рэфэрэндуму наконт мэтазгоднасьці будаўніцтва ў краіне АЭС з абавязковым уключэньнем у склад камісіяў прадстаўнікоў Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.