Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Непрызнаньне Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі – за партнэрства?


У выпадку прызнаньня Беларусьсю незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі пад сумненьнем апынецца яе ўдзел у праграме “Ўсходняе партнэрства”.

Пра гэта заявіў міністар замежных справаў старшыні Эўразьвязу Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг на прэсавай канфэрэнцыі ў Брусэлі пасьля нарады кіраўнікоў МЗС краінаў Зьвязу, на якой абмяркоўваліся пэрспэктывы “Ўсходняга партнэрства”.

Шварцэнбэрг падкрэсьліў, што парлямэнт Беларусі мае сувэрэннае права прымаць рашэньне па гэтым пытаньні, але ў выпадку прызнаньня незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі Беларусь “сутыкнецца зь вельмі сур'ёзнымі праблемамі” з удзелам у праграме “Ўсходняе партнэрства”, паколькі апынецца “па-за эўрапейскім кантэкстам”.

“Яшчэ трэба шмат чаго зрабіць, каб далучыць Беларусь да партнэрства”, – сказаў намесьнік кіраўніка МЗС Нідэрляндаў Франс Тымэрманс. Міністар замежных справаў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер таксама выказаўся адносна магчымасьці ўдзелу Беларусі ва “Ўсходнім партнэрстве”: “Мы не павінны быць занадта аптымістычнымі”.

Эўракамісія пастанавіла выдзеліць дадаткова 350 мільёнаў эўра (да выдзеленых раней 250 мільёнаў) на дапамогу 6 краінам партнэрства – Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдове і Ўкраіне – пры ўмове істотнага прагрэсу на шляху дэмакратыі ў гэтых краінах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG