13 лютага ў швэдзкім горадзе Мальмё адбудзецца прэзэнтацыя беларускага нумару літаратурнага часопісу PAPI. Часопіс PAPI — адзіны ў Швэцыі часопіс кішэннага фармату — прапануе ўвазе швэдзкіх чытачоў выбраныя творы пяці беларускіх паэтаў: Валянціны Аксак, Алеся Разанава, Барыса Пятровіча, Дзьмітрыя Строцава і Алены Казанцавай.
Усе пераклады зь беларускай і расейскай моваў зрабіў Дзьмітры Плакс, этнічны беларус, які стала жыве і працуе ў Стакгольме. А пачалося ўсё з таго, што ў кастрычніку ў швэдзкіх гарадах Мальмё, Гётэборгу, Стакгольме адбыліся прэзэнтацыі кнігі Барыса Пятровіча “Фрэскі”. Творы Барыса Пятровіча спадабаліся галоўнаму рэдактару літаратурнага часопіса PAPI Ёханэсу Нэлерыду, які запытаўся ў Дзьмітрыя Плакса, ці ня мог бы той прапанаваць яшчэ некалькіх паэтаў і пераклады іх твораў, каб зрабіць адмысловы беларускі выпуск часопісу. На маё пытаньне, чым кіраваўся перакладчык, прапануючы такіх розных творцаў, Дзьмітрый Плакс адказаў так:
“Тое, што яны розныя, гэта толькі станоўча, на мой погляд, асабліва калі ў адным невялікім часопісе трэба прадставіць нейкую зьяву, такую, напрыклад, як сучасная беларуская літаратура. Мне было важна паказаць, што сучасная беларуская літаратура існуе на дзьвюх мовах, па-другое, мне было важна паказаць, як вы слушна заўважылі, што яна вельмі розная”.
Карэспандэнтка: “А ў прынцыпе, цяжка перакладаць зь беларускай, расейскай мовы на швэдзкую?”
“Я звычайна кажу, што зь беларускай перакладаць на швэдзкую лягчэй, яна больш блізкая, бо ў беларускай мове шмат запазычаньняў з лацінскай, беларуская мова больш кароткая, ляпідарная. Зь беларускай мне, уласна, значна лягчэй перакладаць на швэдзкую”.
Паэт Барыс Пятровіч пра тое, што трапіў у швэдзкі часопіс, даведаўся ад Радыё Свабода:
“Для мяне гэта сюрпрыз абсалютны, я ня ведаў гэтага… Ну, дай Бог! Але я не паэт, я ўвесь час адхрышчваюся ад гэтага. Я празаік. Але мая проза для эўрапейскага вока зьнешне выглядае як паэзія. А тым больш, што зараз уся Эўропа піша так: яны пішуць нерыфмаваныя вершы, і нават не рытмізаваныя. Таму, можа, гэта і ёсьць паэзія. Але я сябе па-ранейшаму лічу празаікам. Хаця, можа, і дарэмна. Пачынаю сумнявацца…”
Падчас прэзэнтацыі сьвежага нумару літаратурнага часопіса PAPI, дзе прадстаўленыя творы Валянціны Аксак, Алеся Разанава, Барыса Пятровіча, Дзьмітрыя Строцава і Алены Казанцавай, беларускі Свабодны тэатар пакажа спэктакль “Быць Гаральдам Пінтэрам”, выступяць швэдзкія паэты.