Сябры АГП зьбіраюцца накіраваць звароты да мясцовых органаў улады ў Менску, Маладэчне, Лідзе і Васілевічах з прапановай назваць вуліцы імёнамі Генадзя Карпенкі, Юр’я Захаранкі і Віктара Ганчара. А таксама ўсталяваць мэмарыяльныя дошкі на дамах, дзе яны жылі. Дзеля гэтага плянуецца сабраць подпісы грамадзянаў. Паводле старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, гэтыя асобы былі агульнанацыянальнага маштабу.
“Спадзяемся, што да супольнай працы далучыцца вялікая колькасьць ня толькі грамадзкіх арганізацый, але і проста неабыякавых людзей. Зьвязана гэта з датай, на якой чорная стужка — гэта 10 гадоў, як адбыліся палітычныя забойствы Захаранкі, Ганчара, Карпенкі, Красоўскага. Мы лічым, абсалютна нармальна — з палітычнага гледзішча і зыходзячы з чалавечых падыходаў — яшчэ раз сказаць, што ніхто не забыты і нішто не забыта”.
Актывісты таксама працягнуць вулічныя акцыі памяці — ланцугі неабыякавых людзей і распаўсюд улётак з інфармацыяй пра зьніклых апазыцыянэраў. Анатоль Лябедзька адзначыў:
“Дзякуючы гэтым ланцугам у нас пасьля трагічнага 1999 году была яшчэ сытуацыя з Завадзкім, але ў нас, на шчасьце, перасталі выкрадаць і забіваць людзей. У нас кідалі ў турмы — гэта таксама непрыемна, незаконна, але ўсё ж жыцьцё, відаць, самае дарагое, што ёсьць у чалавека”.
Намесьнік старшыні АГП Леў Марголін распавёў пра пляны публікацый успамінаў і вечароў памяці. Ёсьць ідэя зьвярнуцца ў Акадэмію навук для арганізацыі навуковых чытаньняў памяці вучонага Генадзя Карпенкі.
“Мы пастаянна павінны памятаць пра тых, хто аддаў сваё жыцьцё за незалежнасьць і дэмакратыю ў Беларусі. І, як гаворыцца, вайна ня скончана датуль, пакуль не пахаваны апошні палеглы жаўнер. Датуль, пакуль ня будзе поўнасьцю ясна, што зь імі адбылося, пакуль ня будуць пакараныя вінаватыя, датуль мы будзем займацца гэтымі пытаньнямі”.
Таксама сябры АГП мяркуюць заклікаць міжнародную супольнасьць правесьці слуханьні па палітычных выкраданьнях у камітэтах правоў чалавека. Гэтая праца пачнецца неўзабаве, падчас сустрэчы 17 лютага ў Менску з дэлегацыяй Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. У складзе дэлегацыі — кіраўнікі палітычнага камітэту, падкамітэту па Беларусі і дакладчык па Беларусі ПАРЭ. Паводле Анатоля Лябедзькі, адна са структураў ПАРЭ магла б ужо ў красавіку прааналізаваць, што зроблена за дзесяць гадоў беларускімі ўладамі па рэалізацыі высноваў вядомага дакладу Хрыстаса Пургурыдэса. У прыватнасьці, ці гатовы афіцыйны Менск, абвясьціўшы лібэралізацыю, да супрацоўніцтва ў гэтым пытаньні і ці пагодзіцца ён пусьціць у Беларусь незалежных экспэртаў, каб расьсьледаваць зьнікненьні.
Нагадаем, у красавіку 1999 году ня стала сябра АГП Генадзя Карпенкі, чыю сьмерць некаторыя дагэтуль лічаць гвалтоўнай. У траўні былі выкрадзеныя былы міністар унутраных спраў Юры Захаранка, а ў верасьні гэтага ж году — экс-старшыня Цэнтравыбаркаму Віктар Ганчар і бізнэсовец Анатоль Красоўскі. Летам 2000 году быў выкрадзены тэлеапэратар ОРТ Зьміцер Завадзкі. Іх лёс дагэтуль невядомы.