Дзьмітро Паўлычка і Раман Лубкіўскі наведалі сёньня разам з паслом Украіны магілу Васіля Быкава. Дзьмітро Паўлычка апавёў “Свабодзе”, што на магіле беларускага народнага пісьменьніка напісаў гэты верш:
На могилі Василя Бикава
Камінь із білою жилою,
Неначе блискавиця застигла в ньому,
Вдаривши з неба.
Я доторкнувся, а вона пече.
То не з неба, а крізь камінь
вогонь із великого білоруського болю тече,
Із серця землі, де Василь Быкав спочиває.
Білорусіє, твоє серця
навіть під каменем не вмирає,
А б'ється в руку мою,
Б'ється у моє плече.
Ніл Гілевіч назваў верш, напісаны на магілцы, унікальнай зьявай:
“Гэта ўнікальны выпадак, калі верш пішацца на магіле. Можа, такіх выпадкаў зусім мала. Але я не зьдзіўляюся. Ведаючы Дзьмітра Васілевіча, хто ён, што ён у лёсе Ўкраіны і ў сёньняшнім жыцьці, які ён чалавек, які паэт, то я не дзіўлюся, а радуюся і ганаруся”.
Герой Украіны Дзьмітро Паўлычка прыняў запрашэньне старшыні культурна-асьветніцкага таварыства украінцаў “Обрій”, прадстаўніцы ў Беларусі “Віньніцкага зямляцтва” Тацяны Бей.
“Я “Свабоду” беларускую значна часьцей слухаю, як украінскую. Кожны вечар я слухаю рубрыку “Лісты на “Свабоду”, бо хачу ведаць, што тут у вас адбываецца. У нас ва Ўкраіне па-іншаму, бо ўсю інфармацыю, што дае ўкраінская “Свабода”, даюць нашы радыёстанцыі, газэты і г.д.
А ў вас інакш. А мне вельмі важна ведаць, як тут у вас. Час ад часу я чуў сваіх сяброў-пісьменьнікаў. Барадулін быў ды іншыя. Я ў Беларусь веру. Яна неўміручая і, чым больш вас прыціскаюць, тым хутчэй вы ўздымецеся”.
Надзвычайны і паўнамоцны пасол Украіны Ігар Ліхавы ўручыў Нілу Гілевічу дыплём міжнароднай прэміі імя Івана Франка. Спадар Ліхавы лічыць, што такія сустрэчы вельмі патрэбныя грамадзтву:
“Сустрэчы людзей таленавітых вельмі неабходныя, каб паглядзець адзін аднаму ў вочы, падзяліцца ўражаньнямі і думкамі пра сьвет, у якім мы жывем. А потым сёньня асаблівы дзень. Сёньня мы маем магчымасьць сустрэцца з клясыкамі ўкраінскай і эўрапейскай паэзіі, людзьмі, на песьнях якіх мы выхоўваліся.
Мне было вельмі прыемна бачыць, як беларусы падыходзілі да Дзьмітра Паўлычкі, героя Ўкраіны, ляўрэата Шаўчэнкаўскай прэміі і казалі яму: “Вашы песьні нам сьпявалі нашы мамы”.
Раман Лубкіўскі жыве ў Львове. Ён называе сябе вучнем Дзьмітра Паўлычкі:
“Перакладаў Цётку, Купалу, Багдановіча, Караткевіча, Барадуліна, Зуёнка, ну практычна ўсіх, і сучасных таксама. Для мяне гэта ня новая паездка. Гэта паездка да сяброў, да вельмі прыемных для мяне аднагодкаў. Галоўнае, што яны мае аднадумцы, яны патрыёты, яны інтэлігенты, яны беларусы”.
Са сцэны выступалі старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч, Сяргей Законьнікаў, Ніл Гілевіч ды іншыя.
Гучалі ўкраінскія і беларускія вершы, а таксама песьні, у тым ліку на знакамітая песьня на верш Дзьмітра Паўлычкі “Два колеры”.
Дзьмітро Паўлычка і Раман Лубкіўскі наведаюць заўтра мясьціны гетмана Піліпа Орліка. Яны будуць у Вялейцы і Лідзе. Заплянаваныя прыватныя сустрэчы зь пісьменьнікамі, у тым ліку з Генадзем Бураўкіным і Рыгорам Барадуліным.