Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Гольц: Беларуска-расейская СПА -- задума бессэнсоўная


Аляксандар Гольц
Аляксандар Гольц

Расейскі ваенны экспэрт Аляксандар Гольц лічыць, што "ніякай ваеннай неабходнасьці ў стварэньні аб’яднанай сыстэмы супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі няма".


БЕЛАРУСЬ І РАСЕЯ СТВАРАЮЦЬ АДЗІНУЮ СЫСТЭМУ СПА


У інтэрвію рускай службе Радыё Свабода Аляксандар Гольц сказаў:

“Пра сумесную СПА гаворыць ужо гадоў дзесяць. Прычым рэгулярна ў прэсу прасочваюцца чуткі, што ўсё дакумэнты гатовыя і рашэньне будуць вось-вось прынятыя. Але іх па-ранейшаму няма. Мяркую, гэта заканамерна. Ніякай ваеннай неабходнасьці ў стварэньні гэтай аб’яднанай сыстэмы няма. Скажу больш жорстка: з ваеннага пункту гледжаньня гэтая задума проста бессэнсоўная.

Радыё Свабода: Няма ваеннай пагрозы, якой яна павінна супрацьстаяць?

Такая пагроза настолькі ж рэальна, наколькі рэальная ваенна-паветраная апэрацыя супраць Расеі і Беларусі з боку заходніх краінаў магчымая
Гольц: Канечне, не. Такая пагроза настолькі ж рэальна, наколькі рэальная ваенна-паветраная апэрацыя супраць Расеі і Беларусі з боку заходніх краінаў магчымая. Мне падаецца, што сур’ёзна гаварыць пра такую пэрспэктыву сёньня немагчыма.

Радыё Свабода: Чым тады можна патлумачыць жывучасьць праекту?

Гольц: Толькі палітычнымі прычынамі. Ён усплывае ўсяляк, калі трэба прадставіць нейкія сьведчаньні непарушнага сяброўства Беларусі і Расеі .

Радыё Свабода: Але, можа, рана ці позна ўсё ж будзе рэалізаваны? Хаця б як сьведчаньне непарушнага сяброўства?

Гольц: Ёсьць сумневы. Складанасьць заключаецца ў тым, што такая сыстэма СПА ня можа мець два камандныя пункты. Між іншым, Аляксандар Лукашэнка вельмі акуратны ў пытаньні камандаваньня беларускімі ўзброенымі сіламі. Ён зусім не схільны аддаваць іх пад камандаваньне Расеі. Адзінага цэнтру СПА як не было, так, упэўнены, так і ня будзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG