У аўторак у Маскве прайшло паседжаньне вышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. Чаму Лукашэнка пагадзіўся на стварэньне адзінай рэгіянальнай сыстэмы супрацьпаветранай абароны? Каму яна больш выгадная? Ці атрымае Беларусь новы расейскі крэдыт?
Удзельнікі: загадчык аддзелу Беларусі Інстытуту краін СНД Аляксандар Фадзееў з Масквы і экспэрт Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў зь Менску.
Валер Карбалевіч: “Паседжаньне вышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, якое адкладалася тры разы, нарэшце адбылося. Ад яго чакалі багата важных рашэньняў. Самым галоўным вынікам перамоваў стала падпісаньне шматпакутнай дамовы аб стварэньні адзінай рэгіянальнай сыстэмы супрацьпаветранай абароны (СПА).
Аляксандар Фадзееў: “Гэтае пытаньне мае доўгую гісторыю і пачыналася ў 1996 годзе. Беларусь тармазіла падпісаньне гэтага пагадненьня зь дзьвюх прычын. Па-першае, яно парушае пазаблёкавы статус Беларусі, замацаваны Канстытуцыяй.
Па-другое, Менск не хацеў, каб адзінае камандаваньне гэтай сыстэмы знаходзілася ў Маскве. Цяпер па гэтым пытаньні ўдалося знайсьці кампраміс. Паводле дамовы, камандаваньне павінна прызначацца прэзыдэнтамі дзьвюх краін.
Акрамя таго, Беларусь хацела атрымліваць з Расеі самую сучасную тэхніку (ракетныя комплексы С-300, С-400) бясплатна альбо на льготных умовах. Акрамя таго, Менск патрабаваў разьмяшчаць заказы для СПА на беларускіх прадпрыемствах. Расеі гэта не падабалася.
На мой погляд, гэтае пагадненьне гістарычнае. Яно больш адпавядае інтарэсам Беларусі, умацаваньню яе бясьпекі, чым Расеі. Для Масквы яно важнае тым, што своечасова выяўляе цэлі праціўніка, якія ляцяць на малой вышыні. А для Беларусі гэтая сыстэма дазваляе поўнасьцю забясьпечыць сваю абарону з паветра“.
Дзяніс Мельянцоў: “Стварэньне гэтай сыстэмы СПА можна параўнаць з продажам Расеі кампаніі „Белтрансгаз“. Гэта лёсавызначальная падзея для Беларусі”.
Карбалевіч: “На мой погляд, ёсьць яшчэ адна прычына, чаму Лукашэнка вельмі доўга адмаўляўся падпісваць такі дакумэнт. Бо гаворка ідзе аб страце значнай часткі беларускага сувэрэнітэту. Фактычна самая лепшая і сучасная частка Ўзброеных сілаў Беларусі перадаецца пад кантроль расейскага генэрала. І фактычна Лукашэнка страчвае статус Галоўнакамандуючага Ўзброенымі сіламі Беларусі. Што здарылася такога, што беларускі кіраўнік пагадзіўся на гэта? Чым заплаціла Масква?”
Фадзееў: “У гэтую рэгіянальную сыстэму СПА ўвойдуць і беларускія, і расейскія вайсковыя падразьдзяленьні. Таму тут забясьпечаны прынцып парытэту. А камандаваньне будзе ўзгадняцца абодвума прэзыдэнтамі. І такім чынам Лукашэнка ня страчвае сваіх паўнамоцтваў.
Але тут ёсьць аб’ектыўны чыньнік. Сваімі сіламі Беларусь няздатная забясьпечыць сваю паветраную абарону ад сучасных сродкаў паветранага нападу. Таму для Менску гэта вымушаная мера.
Што тычыцца платы. Зразумела, што за прэфэрэнцыі адна краіна мусіць чымсьці плаціць другой. Страчваючы частку сувэрэнітэту, Беларусь забясьпечвае самае галоўнае, пра што клапоціцца любая дзяржава — гэта бясьпека, абарона краіны. Думаю, гэта ня вымушаны, а добра прадуманы крок беларускага кіраўніцтва“.
Карбалевіч: “У вашых словах была б рацыя, калі б Беларусь стаяла напярэдадні вайны і ўзьнікала рэальная пагроза нападу моцнага праціўніка. Але ж гэтага цяпер няма”.
Мельянцоў: “Лічу, што Беларусі гэтая дамова ня вельмі выгадная. Яна больш выгадная Расеі, бо стварае на беларускай тэрыторыі першы эшалён расейскай абароны. Сёньня Беларусі ніхто не пагражае, каб была патрэба ў такой дапамозе Расеі.
І не выпадкова Расея ўвесь час ціснула на Беларусь, каб падпісаць гэтую дамову. Цяпер, мабыць, эканамічны і палітычны ціск з Масквы ўзмацніўся. Але стварэньне адзінай сыстэмы СПА было меншым злом, чым прызнаньне Беларусьсю незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, бо менавіта гэтае апошняе пытаньне было ключавым момантам у дыялёгу Менску з Захадам. А стварэньне адзінай сыстэмы СПА рыхтавалася даўно, Захад да гэтага быў падрыхтаваны. Таму я ня думаю, што гэта радыкальным чынам зьменіць дыялёг паміж Беларусьсю і Захадам.
Карбалевіч: “Магчыма, адказ на папярэдняе пытаньне дае інфармацыя пра новы крэдыт, які Масква даць ня супраць. Гаворка ідзе пра некалькі дзясяткаў мільярдаў расейскіх рублёў. Як можна пракамэнтаваць гэта?”
Фадзееў: “Беларусь зьвярнулася да Расеі з просьбай аб новым крэдыце ў памеры 100 млрд. расейскіх рублёў некалькі месяцаў таму. Расейскае Міністэрства фінансаў адрэагавала на гэтую просьбу скептычна і не хацела выдзяляць грошы. Але па выніках цяперашняга паседжаньня вышэйшага дзяржсавету Расея прыняла рашэньне разглядаць гэтае пытаньне. Хоць гаворка ідзе пра меншую суму крэдыту, чым прасіў беларускі бок.
Але выдзяленьне новага крэдыту ня ёсьць плата за падпісаньне Беларусьсю дамовы аб стварэньні адзінай сыстэмы СПА. Крэдыт даецца дзеля пераходу разьлікаў ва ўзаемным гандлі на расейскія рублі. А гэта больш выгадна Беларусі, чым Расеі. Бо 90% беларускіх паставак у Расею аплачваецца расейскімі рублямі. А 60% расейскіх паставак у Беларусь Менск аплачвае далярамі і эўра. Беларускаму боку было б больш выгадна аплачваць імпарт з Расеі расейскімі рублямі.
Мельянцоў: “Галоўнай інтрыгай апошніх месяцаў было тое, чаго Расея запатрабуе за свой крэдыт ад Беларусі. Ва ўмовах крызісу ў Менску менш магчымасьцяў супраціўляцца ціску Масквы. У Беларусі становіцца ўсё менш поля для манэўру. Вось з-за гэтага і пачаўся дыялёг Менску з Захадам. Лукашэнка палічыў, што меншым злом, меншай платай за крэдыт будзе якраз падпісаньне Беларусьсю дамовы аб стварэньні адзінай сыстэмы СПА”.

Чаму створаная адзіная супрацьпаветраная абарона?

Страта часткі сувэрэнітэту?

Каму больш выгадная гэтая дамова?
Карбалевіч: “У вашых словах была б рацыя, калі б Беларусь стаяла напярэдадні вайны і ўзьнікала рэальная пагроза нападу моцнага праціўніка. Але ж гэтага цяпер няма”.
Мельянцоў: “Лічу, што Беларусі гэтая дамова ня вельмі выгадная. Яна больш выгадная Расеі, бо стварае на беларускай тэрыторыі першы эшалён расейскай абароны. Сёньня Беларусі ніхто не пагражае, каб была патрэба ў такой дапамозе Расеі.
І не выпадкова Расея ўвесь час ціснула на Беларусь, каб падпісаць гэтую дамову. Цяпер, мабыць, эканамічны і палітычны ціск з Масквы ўзмацніўся. Але стварэньне адзінай сыстэмы СПА было меншым злом, чым прызнаньне Беларусьсю незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, бо менавіта гэтае апошняе пытаньне было ключавым момантам у дыялёгу Менску з Захадам. А стварэньне адзінай сыстэмы СПА рыхтавалася даўно, Захад да гэтага быў падрыхтаваны. Таму я ня думаю, што гэта радыкальным чынам зьменіць дыялёг паміж Беларусьсю і Захадам.
Новы крэдыт