Сёньня дыпляматы і палітыкі ўпершыню сустрэнуцца ў амбасадзе Чэхіі. Менавіта да гэтай краіны перайшло старшынёўства ў Эўразьвязе. Чэхія арганізоўвае ў Празе і чарговы саміт Эўрапейскага Зьвязу. І таму можна меркаваць, што сёньня размова пойдзе й пра магчымае запрашэньне на сустрэчу кіраўнікоў дзяржаваў Аляксандра Лукашэнкі.
Станіслаў Шушкевіч называе гэта непрымальным:
“Я лічу, што гэта наагул недапушчальна. Таму што чалавек (і гэта канстатавана міжнароднымі структурамі), які фальсыфікаваў выбары, які учыніў перашкоды незалежнаму сьледзтву па выкраданьні людзей, відных палітыкаў, мне здаецца, ня мае маральнага права прэтэндаваць на тое, каб сустракацца з прыстойнымі людзьмі на саміце”.
Былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі ўдакладняе:
“Як бы я пра гэта ні гаварыў, але не ў маіх сілах узьдзейнічаць на эўрапейскую думку – брусэльскую, страсбурскую. Лічу, што гэта будуць дрэнныя захады з боку Эўропы, калі такое адбудзецца. Бо тады заходнія палітыкі пярэчаць самі сабе.
З боку Менску гэта ж толькі пазэрства. Тое ж самае, як было на саміце ў Стамбуле, дзе Лукашэнка лавіў Клінтана дзесьці ў калідоры. А пасьля нават амбасада павінна была рабіць спэцыяльную заяву. Гэта – пэўны прапагандысцкі трук. І шкада, што Эўропа такая наіўная”.
Сустаршыня Палітрады АДС Анатоль Лябедзька кажа, што гэтае пытаньне ўжо ўздымалася на мінулым тыдні, калі ў Менск прыяжджала парлямэнцкая дэлегацыя з Чэхіі. І ў аб’яднаных дэмсілаў на гэты конт адзіная пазыцыя:
“На наш погляд, калі б гэтае пытаньне вырашалася сёньня, то цяпер няма ніякіх падставаў для запрашэньня Лукашэнкі. Гэта было б абсалютна няправільна ўспрынята і інтэрпрэтавана як уладамі, так і яе апанэнтамі. Для таго, каб гэта адбылося, патрэбна, каб насамрэч быў моцны дрэйф у бок пераменаў. Асабліва калі мы гаворым пра сытуацыю з правамі чалавека – тут катэгарычна не”.
Такія размовы ўжо сталі традыцыйнымі. Навошта яны патрэбны дыпляматам – зразумела. Іхны прафэсійны абавязак – мець інфармацыю зь першых вуснаў. А што даюць такія сустрэчы апазыцыйным палітыкам? На пытаньне “Свабоды” першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка адказвае так:
“Сустрэчы гэтыя вельмі важныя, таму што даюць магчымасьць нам, прадстаўнікам дэмакратычных сілаў, выкласьці сваю пазыцыю адразу ўсім амбасадарам. А ім – таксама ўсім разам – адпаведна задаць пытаньні і праясьніць для сябе становішча і нашыя погляды. Звычайна гэта робіцца так: мы даем інфармацыю, прадстаўляем пазыцыю. І гучаць пытаньні”.