Пра тое, што Сяргей Мартынаў едзе ў Брусэль на сустрэчу з “тройкай” Эўразьвязу, стала вядома яшчэ 14 студзеня падчас дэбатаў у Эўрапейскім парлямэнце. Нагадаю, эўрапарлямэнтары абмяркоўвалі стратэгію адносна Беларусі і прынялі адмысловую рэзалюцыю. У ёй пералічаюцца пяць патрабаваньняў да афіцыйнага Менску, пасьля выкананьня якіх стасункі паміж Беларусьсю і Эўразьвязам маюць істотна палепшыцца: у Беларусі не павінна быць палітвязьняў, уладам неабходна гарантаваць свабоду выказваньня меркаваньняў у СМІ, працягваць супрацоўніцтва з АБСЭ ў справе рэформы выбарчага заканадаўства, палепшыць умовы дзейнасьці незалежных грамадзкіх арганізацыяў і гарантаваць свабоду сходаў і палітычных аб’яднаньняў.
Паводле эўракамісаркі ў пытаньнях замежных сувязяў Бэніты Фэрэра-Вальднэр, Эўракамісія рыхтуе пакет прапановаў для афіцыйнага Менску. Эўрапейцы скажуць спадару Мартынаву, чаго канкрэтна яны чакаюць ад Беларусі і што Эўразьвяз можа прапанаваць наўзамен.
Сяргей Мартынаў едзе ў Брусэль на запрашэньне Чэхіі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе. Прадстаўнік чэскай амбасады ў Менску адзначыў:
“Мэта гэтага візыту – правесьці перамовы на розныя тэмы стасункаў Эўразьвязу зь Беларусьсю. Будуць закранутыя эканамічныя стасункі і энэргетычная палітыка. Я думаю, яны будуць абмяркоўваць праграмы супрацоўніцтва Беларусі з Эўразьвязам”.
Палітычны дыялёг з “тройкай” Эўразьвязу заплянаваны на 27 студзеня. Сяргей Мартынаў сустрэнецца зь міністрамі замежных справаў Чэхіі і Швэцыі, высокапастаўленымі прадстаўнікамі Эўракамісіі і генэральнага сакратарыяту Рады Эўразьвязу. Чакаецца, што міністар таксама правядзе перамовы з генэральным сакратаром Рады ЭЗ Хавіерам Салянам. Раней такая сустрэча адбылася ў Люксэмбургу, калі Эўразьвяз вырашыў прыпыніць візавыя санкцыі адносна кіраўніцтва Беларусі на паўгоду.
Прэсавы сакратар беларускага МЗС Андрэй Папоў адзначыў:
“Зыходзім з таго, што гэта адзін з этапаў нашага дыялёгу з Эўразьвязам. Працяг таго дыялёгу, які пачаўся ў тым ліку і ў Люксэмбургу. Разглядаем тыя пытаньні, якія цікавяць абодва бакі. Галоўнае – тыя вынікі, на якія мы выйдзем з нашымі эўрапейскімі партнэрамі. Мы заўсёды гэтай прагматычнай лёгікі прытрымліваліся і цяпер таксама працягваем гэта рабіць”.
Паводле палітоляга Віталя Сіліцкага, гэта рабочая сустрэча, а ўсё вырашыцца ў красавіку, калі завершыцца паўгадавы выпрабавальны тэрмін для афіцыйнага Менску:
“Усё ж тыя пытаньні, якія год таму цяжка было ўявіць, што яны будуць на парадку дня, цяпер на парадку дня. І гэта ўжо істотная зьмена. Пытаньні пра прэсу і пра выбарчае заканадаўства – проста было неверагодна год таму, што яны будуць на рабочым стале і будуць абмяркоўвацца. Пэўныя зрухі ёсьць. Але ў беларускіх уладаў тактыка такая – паказаць максымум прагрэсу пры мінімуме нейкіх зьмястоўных зьменаў. Штосьці такога піяраўскага, але неістотнага для іх. І за гэта будзе вельмі моцнае баданьне паміж Менскам і Брусэлем. Бо Брусэль настроены, каб максымальна канкрэтызаваць свае патрабаваньні. 12 патрабаваньняў не здымаюцца з парадку дня, гэтыя пяць пунктаў будуць канкрэтызаваныя. Пытаньне, вядома, што Менск будзе патрабаваць наўзамен у эканамічным пляне і ўва ўсім астатнім”.
Ня выключана, што падчас візыту будзе абмяркоўвацца магчымасьць візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Прагу, аднак, паводле спадара Сіліцкага, афіцыйны Менск павінен спачатку зрабіць нейкі моцны канкрэтны крок.