Як ацэньваюць эфэктыўнасьць уплыву Эўразьвязу на сытуацыю ў Беларусі прадстаўнікі беларускай апазыцыі?
Рэдактар газэты “Новы час” Аляксей Кароль ацэньвае эфэктыўнасьць уплыву Эўразьвязу на сытуацыю ў Беларусі станоўча:
“Я ўпэўнены як гісторык і пэўным чынам палітоляг, што бяз гэтай падтрымкі, бяз гэтага ўплыву аўтарытарны рэжым Беларусі меў бы больш жорсткія формы і выкарыстоўваў бы больш жорсткія мэтады. Пераход ад ціску да дыялёгу на сёньняшні дзень мае непасрэдныя посьпехі, галоўныя зь іх – вызваленьне палітычных вязьняў і адносная эканамічная лібэралізацыя”.
Але посьпехі гэтыя можна назваць пакуль што “кволымі”, дадае Аляксей Кароль:
“Недахоп – тое, што гэтая лінія пакуль ня мае акрэсьленага выгляду, тут тоіцца адкат назад, калі ўлада адчуе, што яна пры гэтых пераменах можа страціць свае пазыцыі і страціць назапашаны за мінулых паўтара дзесяцігодзьдзя капітал”.
Няпэўным шлях узаемадзеяньня Эўразьвязу і Беларусі на шляху да дэмакратызацыі лічыць і Іна Кулей, кіраўніца Камітэту дапамогі рэпрэсаваным у Беларусі:
“Цяжка ацаніць існуючы малюнак, бо не была прапісана дарожная мапа, аб якой столькі гаварылі. Ні з боку Беларусі, ні з боку Эўропы. І таму крокі, якія робяцца – паўвыпадковыя, хаатычныя, можна сказаць. Галоўнае, што ідзе працэс. Але працэс гэты толькі пачаўся”.
На думку Валянціна Стэфановіча, намесьніка старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна-96”, пра сапраўдныя зрухі стаўленьня беларускіх уладаў да дэмакратыі казаць рана:
“Я вось не магу сказаць, што тое, што мы назіраем, што адбываецца ў краіне сёньня - гэта татальная лібэралізацыя і дэмакратызацыя. Хутчэй ідзе размова пра жаданьне ўладаў імітаваць гэтыя працэсы. Тут і гісторыя з “Нашай нівай” і “Народнай воляй”, якія пусьцілі ў “Белсаюздрук” і “Белпошту” распаўсюджвацца. Але мы ведаем, як была справа зь дзясяткамі рэгіянальных газэтаў, якім гэта не ўдалося, якія так і ня здолелі патрапіць у сыстэму дзяржаўнага распаўсюду”.
Днямі праваабарончая арганізацыя “Freedom House” апублікавала штогадовую справаздачу “Свабода ў сьвеце” (“Freedom in the World 2009”). “Freedom House” для свайго рэйтынгу штогод аналізуе сытуацыю з палітычнымі правамі і грамадзянскімі свабодамі ў розных краінах і дзеліць усе краіны на тры групы: свабодныя, часткова свабодныя і несвабодныя. Паводле яго, Беларусь — як несвабодная краіна (not free country) — апынулася ў “хвасьце” рэйтынгу сярод 193 дзяржаў сьвету.