Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цімашэнцы закідаюць здраду «па беларускаму сцэнару»


Ва Ўкраіне газавыя пагадненьні з Расеяй сталі нагодай для абвастрэньня палітычнай барацьбы. Прэм'ера Цімашэнку вінавацяць у здрадзе нацыянальным інтарэсам. Цімашэнка закідае крытыкам карумпаванасьць.

У прапрэзыдэнцкай партыі «Адзіны цэнтар» сьцьвярджаюць: у часе нядаўніх перамоваў у Маскве Юлія Цімашэнка дала старт захопу «Газпромам» нацыянальнай газатранспартнай сыстэмы «па беларускаму сцэнару» – то бок, за даўгі.

«Яўным пройгрышам Украіны» называе газавыя дамоўленасьці з Расеяй і сам Віктар Юшчанка. У пятніцу на паседжаньні Рады нацыянальнай бясьпекі ад Цімашэнкі запатрабуюць паказаць, паводле якой формулы была разьлічаная «сярэднеэўрапейская цана» на газ.

Цімашэнка абвінавачвае сваіх крытыкаў у карупцыі, заўляючы, што ёй вядома «хто з украінскіх палітыкаў удзельнічаў у карупцыйных газавых схемах: менавіта яны сьцьвярджаюць пра невыгодныя ўмовы для Ўкраіны».

Паводле дамоўленасьцяў Кіеву і Масквы, са схемы паставак газу ва Ўкраіну выключаны пасярэднік – «Росукрэнэрга». Адзін з уладальнікаў гэтай кампаніі – украінскі алігарх Дзьмітры Фірташ – фінансуе Партыю рэгіёнаў. Цяпер палітыкі ва Ўкраіне не выключаюць, што «рэгіяналы» будуць дамагацца ня толькі адстаўкі ўраду Цімашэнкі, але і датэрміновых парлямэнцкіх выбараў, ад ідэі якіх раней адмовіўся кіраўнік дзяржавы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG