“Комсомольская правда”в Белоруссии” закранула дэлікатную тэму – жыцьцё грамадзянаў зь нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй. А падстава вельмі незвычайная – заканчэньне кампаніі прызыву ў войска. Распавядае журналістка Вольга Шастакова:
“Упершыню ў Беларусі маладога хлопца, які не хавае, што ён мае нетрадыцыйную сэксуальную арыентацыю, не прызвалі ў войска. Менавіта з-за гэтага. Яму далі адтэрміноўку на паўгода. Але яму давялося столькі з-за гэтага прайсьці, што ён нікому ня раіць гэтага, тым больш “касіць” пад гея, каб не пайсьці ў войска. Бо ён прайшоў столькі розных камісій, размоў з псыхолягамі і гэтак далей, даказваючы, што ён не падманвае”.
Таксама “Комсомольская правда”в Белоруссии” вылічыла, у якім годзе салат аліўе быў для беларусаў самы танны. Аказалася, што год-пераможца паводле “індэксу аліўе” знаходзіцца дастаткова далёка ў мінулым стагодзьдзі.
Тыднёвік “Газэта Слонімская” аналізуе прычыны шматлікіх пажараў, якія здарыліся ў раёне ад пачатку году. Рэдактар газэты Віктар Валадашчук:
“Гарэў мясакамбінат. Тушылі пажар ажно 10 пажарных аўтамабіляў, з-за пагрозы атручаньня аміякам былі эвакуіраваныя дзеці з бліжэйшых школаў. Трэба адзначыць, што ад пачатку году гэта чацьвёрты вялікі пажар у раёне, падчас гэтых здарэньняў загінулі два чалавекі”.
“Газэта Слонімская” вяртаецца і да тэмы прымусовага распаўсюду праз прыватную сетку відэасалёнаў у Слоніме прапагандыстскіх відэафільмаў, зробленых на дзяржаўнай відэастудыі. Некалькі месяцаў таму пра гэта паведамілі шмат якія мэдыі ў Беларусі, але свой загад чыноўнікі не адмянілі.
“Бабруйскі кур'ер” друкуе дасьледаваньне пра трагічныя лёсы мясцовых сьвятароў, рэпрэсаваных падчас сталінскіх рэпрэсій. Успаміны пра арышт сьвятара Паўла Сяўбо якія зрабіла ягоная ўнучка, цытуе журналіст Віктар Качан:
“У дом прыйшла жанчына і на каленях прасіла, каб дзядуля пахрысьціў дзіцёнка, які быў вельмі хворы. Дзядуля таксама быў хворы. Бабуля прасіла яго не хадзіць, але той сказаў, што даў слова Богу служыць і ня можа адмовіць. Пра дзіцёнка яна ведае, што ён застаўся жыць, а вось Паўла Мікалаевіча праз тры дні арыштавалі”.