Цыганкоў: “У разгар расейска-ўкраінскага газавага канфлікту ўкраінскі амбасадар у Менску Ігар Ліхавы паведаміў прэсе, што прэзыдэнты Ўкраіны і Беларусі Віктар Юшчанка і Аляксандар Лукашэнка могуць сустрэцца ў хуткім часе, каб абмеркаваць шэраг пытаньняў двухбаковага супрацоўніцтва. Таксама ў пятніцу ў “Інтэрфаксе” зьявілася інтэрвію кіраўніка праўладнага аналітычнага цэнтру “ЕсооМ” Сяргея Мусіенкі, інтэрвію, у якім даволі жорстка крытыкуецца палітыка Расеі. Ці гавораць гэтыя факты пра нейкую зьмену ці карэкціроўку беларускай палітыкі? Або яны хутчэй са сфэры піяру, чым рэальнай палітыкі?”
“Сымпатыі афіцыйнага Менску на баку Ўкраіны”
Чавусаў: “Безумоўна, заявы амбасадара і афіцыйныя паведамленьні пра падрыхтоўку сустрэчы Юшчанкі і Лукашэнкі — гэта зьявы рэальнай палітыкі. Але на сёньня гэта хутчэй вестка, накіраваная ўсходняму суседу. Я нагадаю, што паведамленьні пра магчымую сустрэчу Лукашэнкі зь Юшчанкам і нават пра афіцыйны візыт прэзыдэнта Беларусі ва Ўкраіну, пра візыт Юліі Цімашэнкі ў Беларусь зьяўляюцца дастаткова рэгулярна і пераважна ня спраўджваюцца. Так што гэта сьведчыць, што такая інфармацыя — элемэнт палітычнага піяру”.
Цыганкоў: “Ці стала Беларусь на нейкі бок у расейска-беларускім канфлікце, або яна традыцыйна праводзіць палітыку на два бакі?”
Калінкіна: “Беларусь працягвае па інэрцыі двухбаковую палітыку. Але тое, што адбываецца зараз — расейска-ўкраінскі канфлікт — як мне здаецца, напалохала беларускае кіраўніцтва. Па-першае, відавочна, чаму канфлікт такі востры — Расея “праціскае” свой праект трубаправоду “Паўночная плынь”. Гэты праект непатрэбны і нявыгадны Беларусі — Менск хацеў бы, каб новыя транспартныя магістралі праходзілі празь Беларусь. Мы неаднаразова прапаноўвалі Расеі такія праекты, але яна адмаўляецца.
Таму ў дадзеным выпадку з эканамічнага і геапалітычнага пункту гледжаньня сымпатыі афіцыйнага Менску на баку Ўкраіны. Але ў сёньняшнім кіраўніцтве Беларусі няма нікога, хто мог бы заявіць пра гэта адкрыта — гэта мела б моцныя нэгатыўныя наступствы. Таму камэнтары на гэты конт даюцца вуснамі тых экспэртаў, чые думкі ніколі не разыходзіліся з думкай афіцыйнага Менску”.
Можна спрачацца, каму Беларусь зрабіла лепш — Расеі ці Эўропе
Цыганкоў: “Але дзеяньні Беларусі пакуль ніяк ня сьведчаць пра сымпатыі да Ўкраіны. Беларусь дысцыплінавана прапампоўвае расейскі газ і ніякім крокам, ніякім дзеяньнем ня выступіла на баку Ўкраіны...”
Калінкіна: “На самой справе гэта вельмі неадназначнае і спрэчнае пытаньне — каму, павялічыўшы прапампоўваньне газу праз сваю тэрыторыю, дагадзіла Беларусь. Можна сказаць, што гэтым самым яна дагаджае Эўропе, бо Нямеччына, Польшча ды іншыя цалкам залежаць ад паставак гэтага газу. Таму можна спрачацца, каму Беларусь зрабіла лепш і хто ёй больш будзе ўдзячны (Расея ці Эўропа) за тое, што нашы электрастанцыі нават перайшлі на мазут, каб толькі павялічыць пастаўкі газу ў Эўропу”.
Цыганкоў: “Украінскі амбасадар Ігар Ліхавы, калі казаў пра падрыхтоўку сустрэчы Лукашэнкі і Юшчанкі, паведаміў, што рыхтуецца падпісаньне шэрагу дакумэнтаў — сярод іншага, і ратыфікацыя беларускім парлямэнтам Дамовы аб дзяржаўнай мяжы ад 1997 году. Наколькі рэальна, што бліжэйшым часам гэтая дамова будзе ратыфікаваная? Ці стане гэта тым самым рэальным крокам у бок Украіны?”
Чавусаў: “Калі гэты дакумэнт будзе ратыфікаваны ў бліжэйшыя месяцы, я вельмі зьдзіўлюся. Як вядома, галоўная супярэчнасьць паміж Менскам і Кіевам — гэта пытаньне дзяржаўнага доўгу Ўкраіны, які застаўся ад пэрыяду развалу СССР. Тут сума парадку сотні мільёнаў даляраў. Я ня ўпэўнены, што ў пэрыяд крызісу бакі могуць заплюшчыць вочы і адкласьці гэтую старую запазычанасьць дзеля ратыфікацыі дамовы пра мяжу. Зрэшты, нічога немагчымага няма, і ня выключана, што патрэба выпрацаваць адзіную пазыцыю для краінаў-транзітэраў падштурхне краіны да паразуменьня.
Варта, аднак, адзначыць, што ўкраінскі бок у пэўны момант страціў ініцыятыву і ўжо ня можа прэтэндаваць на ролю пасярэдніка паміж Эўропай і Менскам. Гэтая роля цяпер выконваецца іншымі краінамі — хаця адразу пасьля памаранчавай рэвалюцыі Ўкраіна прэтэндавала на гэтую ролю”.
“Беларусь выконвае свае функцыі і адначасова не прамінае сваёй выгады”.
Цыганкоў: “Ці паўплывае цяперашні расейска-ўкраінскі канфлікт на цану газу для Беларусі?”
Калінкіна: “Я думаю, адно з адным не зьвязанае. Расея ўжо здолела забясьпечыць транзыт свайго газу празь Беларусь — яна мае газаправод “Ямал — Заходняя Эўропа” і набыла акцыі “Белтрансгазу”. Пакуль вялікая таямніца, за якія такія паслугі нам нібыта абяцаны танны газ. Адны кажуць, што гэта супрацьпаветраная абарона, іншыя — што гэта паступовае ўвядзеньне расейскага рубля. Я ня буду тут гадаць — у канцы студзеня павінны сустрэцца Лукашэнка і Мядзьведзеў, і тады стане зразумела”.
Чавусаў: “Здаецца, ніхто Беларусі таннага газу не абяцаў. Існуе эканамічны прагноз, што з падзеньнем коштаў на нафту павінны зьменшыцца і цэны на газ. Заявы пра танны газ мы чуем толькі з вуснаў беларускіх чыноўнікаў, якія заўжды “пераможцамі” вяртаюцца зь перамоваў.
Што да пазыцыі Беларусі ў гэтым канфлікце... Заўважце, калі б Менск і Кіеў занялі зараз салідарную пазыцыю адносна Расеі, то гэта быў бы найлепшы аргумэнт на карысьць пабудовы “Паўночнай плыні”. Бо краіны-транзытэры паказалі б сваю няздольнасьць выступаць надзейнымі партнэрамі. Таму Беларусь заняла даволі добрую пазыцыю — адказнага партнэра, які выконвае свае функцыі і адначасова не прамінае сваёй выгады”.