Сёньня Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй. Паводле індэксу ўзроўню карупцыі ў дзяржаўным сэктары, які штогод складае міжнародная арганізацыя Transparency International, Беларусь за апошнія тры гады фактычна ня зрушылася са сваіх пазыцый. Яна займала ў ім пасьлядоўна 151-е, 150-е і сёлета зноў 151-е месца. Якія вынікі апошняга гучнага карупцыйнага скандалу?
Амаль месяц таму кіраўнік краіны выкрыў карупцыянэраў у міністэрстве ўнутраных спраў і генэральнай пракуратуры. Там былі звольненыя са сваіх пасадаў шэраг высокапастаўленых чыноўнікаў. Паводле Аляксандра Лукашэнкі, 10 чыноўнікаў МУС, парушаючы закон, завалодалі тэрыторыяй лецішча дзіцячага садка ў водаахоўнай зоне. Там яны пабудавалі сабе двух- і трохпавярховыя катэджы.
Выкрыты замяшаныя ў кватэрных махінацыях пракурор Менскай вобласьці Міхаіл Сьнягір і намесьнік генпракурора Мікалай Купрыянаў. Спадар Сьнягір набыў у бізнэсоўца 5-пакаёвую кватэру ў цэнтры Менску плошчай больш як у 200 квадратных мэтраў па вельмі заніжанай цане. У гэтай справе былі замяшаныя таксама тры судзьдзі Цэнтральнага раёну Менску — Валеры Есьман, Алена Ільіна і Тацяна Паўлючук.
Аляксандар Лукашэнка загадаў старшыні Вярхоўнага суду Валянціну Сукалу вызваліць гэтых судзьдзяў ад займаных пасадаў. Аднак, чамусьці, тут справа забуксавала. Прэсавы сакратар Вярхоўнага суду Злата Гурыновіч паведаміла:
“На сёньняшні дзень яны працуюць”.
На пытаньне, чаму дагэтуль ня выкананы загад кіраўніка краіны, Злата Гурыновіч адказала, што “даручэньні выконваюцца ў вызначаны законам тэрмін, рашэньне па іх прымае прэзыдэнт краіны”.
Прэс-сакратар Генэральнай пракуратуры Генадзь Вярцінскі ня змог патлумачыць, ці былі беспадстаўнымі закіды кіраўніка краіны на адрас трох судзьдзяў.
“Па дадзеным факце ў нас у прэс-цэнтры зьвестак няма. Таму я наўрад ці што магу сказаць. Разумееце, гэта сьледчы можа сказаць”.
Моладзевыя актывісты, якія прыйшлі ў Цэнтральны суд на працэс над Аляксандрам Баразенкам, у перапынку пайшлі шукаць судзьдзяў Есьмана, Ільіну і Паўлючук, якія раней часта судзілі актывістаў апазыцыі, каб “паглядзець ім у вочы”. Міхаіл Пашкевіч адзначыў:
“Мы падняліся на чацьвёрты паверх да кабінэтаў судзьдзяў Ільіной і Есьмана. І запыталіся ў супрацоўнікаў, дзе ж іх можна знайсьці. Выразнага адказу мы не пачулі. Але літаральна праз хвіліну судзьдзя Есьман выйшаў зь нейкага паседжаньня ў мантыі. Адзінае пытаньне, якое я яму задаў некалькі разоў: „Вы яшчэ працуеце?“ Ён вочы апусьціў і зьбег у свой кабінэт. Я паўтарыў: „Як вы яшчэ можаце працаваць?“ У Цэнтральным судзе ні для каго ня дзіва, што судзьдзі, якіх вінавацяць у карупцыі, дагэтуль працягваюць працаваць. Вось гэта зьдзіўляе”.
Паводле праваабаронцы Алега Воўчака, пакуль няма падстаў казаць, што ў Беларусі вядзецца сур’ёзная барацьба з карупцыяй. Ён лічыць, што апошняя гучная карупцыйная справа патрэбна ўладам, каб адвесьці ўвагу грамадзянаў ад фінансавага крызісу. Спадар Воўчак адзначыў, што трэба ўвогуле мяняць саму сыстэму:
“Трэба народу паказаць, што некага здымаюць, некага прызначаюць. Адна справа — зьняць Купрыянава і Сьнегіра і ўсіх астатніх. Іншая справа — давесьці справу да суду і асудзіць. Вось тады будзе справядлівасьць. Каб усё гэта публічна паказаць. Але я думаю, што праз паўгода ўсё гэта паступова скоціцца, пагасьне. І Лукашэнку ўжо вельмі складана змагацца, бо там зладжаная клянавая сыстэма — як у пракуратуры, так і ў МУС. Людзі зарабілі за гэта грошы. Я разумею, каб ён устаў і ўвесь сьпіс агучыў: 200—300 чалавек. І ад сёньняшняга дня мы робім рэформу і прызначаем новых людзей. Гэта было б сур’ёзна. А пяцёх-дзесяцёх — гэта не барацьба”.