Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данута Бічэль - у Чырвоным касьцёле


Данута Бічэль
Данута Бічэль

У нядзелю 23 лістапада ў 17.45 у менскім Чырвоным касьцёле Сымона і Алены адбудзецца прэзэнтацыя кнігі ўспамінаў Дануты Бічэль “Хадзі на мой голас”.


“Захацелася скінуць з сябе салодкую няволю рыфмаў, гэты панцыр чарапахі. Гэтая кніжка — яшчэ не разьвітаньне, не запавет, але падвядзеньне вынікаў, - піша Данута Бічэль ва ўступе да кнігі. - У маёй жыцьцёвай прыгодзе паэткі найважнейшымі зьявамі былі людзі, якія мяне любілі, якіх я любіла. Цяпер я зразумела, што пра людзей, якія істотна паўплывалі на мой лёс, у вершах не напішаш. Дасканалай мовай прозы я не валодаю. Таму атрымаліся эсэ”.

Кніга багата аздоблена здымкамі. Аўтарка ўзгадвае падзеі грамадзкага жыцьця ў Беларусі ў 80-90 гады ХХ ст., Васіля Быкава, Аляксея Карпюка, Артура Цяжкага, Ларысу Геніюш, Зоську Верас, Ірыну Крэнь, Анатоля Сыса, Хрысьціну Лялько, Янку Брыля, Уладзімера Караткевіча, Натальлю Арсеньневу, айца Ўладзіслава Чарняўскага, Чэслава Мілаша.

На прэзэнтацыі можна атрымаць кнігу з асабістым аўтографам аўтаркі.

Кніга выйшла ў сэрыі “Гарадзенская бібліятэка”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG