Наглядальнікі зьвяртаюць увагу, што антыамэрыканская рыторыка расейскага прэзыдэнта прагучала ў дзень, калі ўвесь сьвет глядзеў на Амэрыку, якая адзначала гістарычную перамогу чарнаскурага кандыдата Барака Абамы ў прэзыдэнцкіх выбарах.
Мядзьведзеў сказаў, што амэрыканцы скарысталі расейска-грузінскі канфлікт, каб пабольшыць сваю вайсковую прысутнасьць у Эўропе:
“Канфлікт на Каўказе быў выкарыстаны як зачэпка для ўвядзеньня ў Чорнае мора вайсковых караблёў НАТО, а потым і для паскоранага навязваньня Эўропе амэрыканскіх супрацьракетных сыстэмаў, што само сабою выкліча захады ў адказ з боку Расеі”.
Мядзьведзеў удакладніў, што ў адказ на разьмяшчэньне элемэнтаў амэрыканскай супрацьракетнай абароны ў Польшчы і Чэхіі Расея разьмесьціць ракетны комплекс “Іскандэр” у Калінінградзкай вобласьці.
Расейскі прэзыдэнт заявіў, што грузінскі абстрэл гораду Цхінвалі ў Паўднёвай Асэтыі, які паслужыў Маскве прычынай для вайсковай інтэрвэнцыі ў Грузіі, быў справакаваны амэрыканцамі:
“Неабходна стварыць мэханізмы, якія будуць блякаваць памылковыя, эгаістычныя, а часам проста небясьпечныя рашэньні некаторых членаў сусьветнай супольнасьці. Што тут хаваць, трагедыя Цхінвалі стала, між іншым, наступствам самаўпэўненага курсу амэрыканскай адміністрацыі, які не цярпіць крытыкі і аддае перавагу аднабаковым рашэньням”.
Мядзьведзеў запэўніў расейскіх парлямэнтароў, што Масква на Каўказе “не адступіць”.
Мядзьведзеў таксама сказаў, што гэта ЗША вінаватыя ў сусьветным фінансавым крызісе.
Прэзыдэнт Расеі адным абзацам закрануў і прэзыдэнцкія выбары ў ЗША:
“У нас няма праблем з амэрыканскім народам, у нас няма прыроджанага антыамэрыканізму, і мы спадзяемся, што нашы партнэры ў новай адміністрацыі ЗША зробяць выбар на карысьць паўнавартасных адносін з Расеяй.”
Што тычыцца унутраных пытаньняў, адным з найважнейшых была прапанова Мядзьведзева “адкарэктаваць” канстытуцыю, каб пабольшыць прэзыдэнцкі тэрмін з чатырох да шасьці гадоў, а тэрмін дэпутатаў у Дзяржаўнай Думе — з чатырох да пяці гадоў.