Учора ён меў некалькі раўндаў перамоваў з А. Лукашэнкам. Кадафі адбывае ў Кіеў.
Візыт прайшоў у прыязнай атмасфэры, было шмат заяваў афіцыйных асобаў пра сяброўства і партнэрства Беларусі і Лібіі, А. Лукашэнка нават называў Кадафі “Братам Муамарам”.
Але канкрэтных вынікаў няшмат. Адзін зь іх – запрашэньне А. Лукашэнкі наведаць Трыпалі другі раз. Ён быў ужо там у 2000-м годзе, калі ў адносінах да Лібіі дзейнічалі міжнародныя санкцыі як да краіны, якая падтрымлівае міжнародны тэрарызм. Цяпер гэтыя санкцыі зьнятыя. А. Лукашэнка пагадзіўся прыехаць у Трыпалі, але, як ён сказаў, з канкрэтнымі вынікамі двухбаковага супрацоўніцтва. На сёньня ж пахваліцца няма чым – 19 мільёнаў даляраў штогадовага двухбаковага гандлёвага таваразвароту.
Апрача таго, учора было падпісана некалькі пагадненьняў паміж урадамі Беларусі і Лібіі, якія звычайна афармляюцца ў пачатку разьвіцьця двухбаковых дачыненьняў паміж дзяржавамі: аб пазьбяганьні падвойнага падаткаабкладаньня, аб супрацоўніцтве паміж міністэрствамі юстыцыі, тэлекампаніямі, камітэтамі па стандартах дзьвюх краін.
Муамар Кадафі звычайна вандруе са сваім жытлом – бэдуінскім шатром. Гэтак было і ў Менску. Паводле неафіцыйнай інфармацыі Муамар Кадафі разьбіў свой шацёр у двары адной з урадавых рэзыдэнцыяў у Заслаўі пад Менскам. Я бачыў некаторыя здымкі гэтага шатра, ён вельмі прасторны, камфортны, з ацяпленьнем, скуранымі канапамі і багатымі кілімамі. Хаця такое жытло Кадафі абраў нібыта каб падкрэсьліць сваю сьціпласьць. Дарэчы ў Менску можна было заўважыць яшчэ адну звычка Муамара Кадафі – тое што ў яго пэрсанальная ахова набраная пераважна з супрацоўнікаў жаночага полу.
Тое, што Аляксандар Лукашэнка надзвычай цёпла сустракаў Муамара Кадафі, асабліва не паўплывае на ягоныя спробы наладзіць дыялёг з Захадам, мяркуе менскі палітоляг Андрэй Фёдараў.
Хаця, зразумела, і не паспрыяе ім. Цяпер сам Кадафі ўжо не ўяўляе небясьпекі для заходняй цывілізацыі, ён спыніў сваю ядзерную праграму, пагадзіўся надаць кампэнсацыі сем’ям ахвяраў авіякатастрофы над шатляндзкім горадам Локербі, да якой мелі дачыненьні лібійскія спэцслужбы. Так што Лібія цяпер мае не такі нэгатыўны імідж, як раней... На думку палітолягаў, сапраўды вострая рэакцыя Захаду магчымая не ў выпадку падтрымкі А. Лукашэнкам кантактаў з кріанамі-ізгоямі, а ў іншым – калі афіцыйны Менск, напрыклад, прызнае незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.