Вітаючы госьця, А.Лукашэнка выказаў радасьць “перамозе Кадафі на міжнароднай арэне”,-- цытуе беларускага кіраўніка БЕЛТА:
“Мы ведаем, як складана было выстаяць, вытрымаць міжнародныя санкцыі, абсалютна незаконна навязаныя вашай краіне. І пры гэтым вывесьці краіну ў лік дзяржаваў, якія сёньня вызначаюць палітыку ў сьвеце”.
А. Лукашэнка сказаў, што яму імпануе палітыка Лібіі ў ААН.
“У Беларусі і Лібіі няма розных падыходаў да асноўных праблемаў парадку ў сьвеце. Мы, як і вы, прынцыповым пытаньнем лічым, што сьвет павінен быць шматпалярным, што гэта ўвогуле прынцып існаваньня любой сыстэмы: яна павінна абапірацца на многія кропкі. Тады яна ўстойлівая”.
А. Лукашэнка зазначыў, што закрытых тэмаў для перамоваў зь Лібіяй няма.