Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усё пра грошы <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Здымак талера 1644 году
Здымак талера 1644 году

Сёньня ў гомельскім палацы Румянцавых-Паскевічаў адкрылася выстава, прысьвечаная грашам і дзейнасьці банкаў.


Калі ўлічыць, што краіна й грамадзяне спакваля ўцягваюцца ва ўсясьветны фінансавы крызіс, то ініцыятыва навуковых супрацоўнікаў абласнога краязнаўчага музэю, чыімі высілкамі зарганізаваная выстава, выглядае надзвычай актуальна.


Талеры й “зайцы”

Калі казаць шчыра, то ўласна беларускія грошы на выставе прадстаўлены слаба. Ёсьць толькі здымак талера 1644 году, які меў абарачэньне на тэрыторыі сучаснай Беларусі й Польшчы. Супрацоўнікі музэя кажуць, што выставіць талеры на агляд яны ня могуць. Паводле інструкцыі, на тое патрэбна адмысловая вітрына, бо манэты зробленыя з каштоўнага мэталу. А такіх спэцыяльных вітрын у музэі няма.

Вядома, аднак, што талер — срэбная манэта вагою 28—32 грамы — у актавых крыніцах Беларусі ўпершыню згадваецца ў 1529 годзе (Слонім).

На тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага абарачаліся таксама польскія, германскія, нідэрляндзкія талеры. Рынкавы курс талера на працягу XVI стагодзьдзя вагаўся ад 24 да 30,6 літоўскага гроша.

Ёсьць на выставе жалезная плата, якою білі швэдзкія талеры. Пэўна, гэткая ж тэхналёгія вырабу грошай вядомая была й беларускім майстрам.

Апрача таго, у ВКЛ была ўласная залатая манэта — дукат і ўласная срэбная манэта — грош (маса 2,57 г).

Беларускія банкноты ў адной рамцы з расейскімі
Першыя грошы сучаснай незалежнай Беларусі зь ляснымі зьвярамі на іх, так званыя “зайцы”, таксама займаюць на выставе даволі сьціплае месца. “Вавёрка” адпавядала 50 капейкам, “заяц” — 1 рублю, “воўк” — 5 рублям, “рысь” — 10 рублям і г.д.

Беларускія банкноты, якія абарачаліся напачатку 90-х гадоў, чамусьці зьмешчаныя на выставе ў адной рамцы з расейскімі — 100-рублёвай і 200-рублёвай купюрамі.


Папяровая капейка й “пазыкі Свабоды”

“Пазыка Свабоды”, выпушчаная ў Петраградзе 27 сакавіка 1917 г.
Калі ўважліва прыгледзецца да экспанатаў выставы, то пачынаеш разумець, як няпроста было нашым прашчурам жыць у зьменлівым фінансавым асяродзьдзі, залежным перш за ўсё ад Расейскай імпэрыі. Ёсьць і пазьнейшыя экспанаты. Да прыкладу, папяровы рубель з надпісам: “ОДИН рубль 1923 г. равен одному миллиону рублей дензнаками,
Ленінскі чырвонец
изъятыми из обращения, или ста рублям дензнаками 1922 г. Прием по сему расчету обязателен для всех” .

А былі яшчэ медны паўгрош, папяровыя капейкі, ленінскія чырвонцы, а таксама розныя пазыкі — вайсковая ў 1916 годзе і нават “Пазыка Свабоды”, выпушчаная ў Петраградзе 27 сакавіка 1917 г.


Банкі

Крэдытныя ўстановы Гомеля сто гадоў таму дзяліліся на тры групы: камэрцыйнага крэдыту — філія Менскага камэрцыйнага банку, гарадзкі грамадзкі банк, аддзяленьне Віленскага прыватнага банку (здымак7), Рускі-Азіяцкі банк, гандлёва-прамысловага таварыства ўзаемнага крэдыту. Былі таксама банкі зямельнага й дробнага крэдыту.


Народныя скарбонкі

У тутэйшага люду былі яшчэ й свае прыватныя “банкі”.

У 1978 годзе ў вёсцы Яроміна пад Гомелем знайшлі скарб зь медных манэт, які адносіўся да другой паловы
XVIII стагодзьдзя.

У савецкія часы распаўсюджаныя былі скарбонкі ў выглядзе гліняных ці парцалянавых катоў, сьвінак. Некаторыя скарбонкі мелі даволі экзатычны выгляд. Напрыклад, малпы. Кажуць, што гэты апошні экспанат супрацоўніца музэю прынесла з дому.

У розныя скарбонкі беларусы зьбіралі савецкія капейкі, якія адышлі ў нябыт разам з распадам Савецкага Саюзу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG