Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самаму старому мастаку 94 гады


На выставе
На выставе
У Горадні сёньня адкрылася выстава эўрапейскай графікі. На ёй прадстаўленыя 102 працы 32 мастакоў. На адкрыцьцё прыйшлі мастакі, дыпляматы, вучні і студэнты мастацкіх вучэльняў.

Карэспандэнт: “У гарадзенскай гарадзкой выставачнай залі выстава графікі ў рамках другога міжнароднага мастацкага пленэра “Горадня — дарог скрыжаваньне”. Арганізатары, апроч гарвыканкаму, таксама генконсульствы Польшчы і Літвы.

Куратар выставы Юры Якавенка, ці праўда, што ўсе працы з тваёй асабістай калекцыі?”

Якавенка: “Няпраўда, я прасіў яшчэ іншых мастакоў нашых, а таксама хлопцы зь Менску працы прывезьлі. Яна зборная, і часу было мала, каб пісаць у Баўгарыю ці ў Польшчу, каб працы перадалі”.

Карэспандэнт: “А з колькіх краінаў тут графіка?”

Якавенка: “Я так і не лічыў, калі па краінах, то гэта: Італія, Баўгарыя, Чэхія, Славакія, Польшча, Швэцыя, Беларусь”.

Карэспандэнт: “А што яшчэ незвычайнага, якая тут ёсьць яшчэ адметнасьць?”

Якавенка: “Вельмі вялікі ўзроставы дыяпазон: ад 94 да 24 гадоў аўтары. Ёсьць і мэтры, клясыкі: Бруноўскі, Газовіч, цьвет эўрапейскай графікі. А 94 гады Гуліну, Італія”.

Эратычная графіка Уладзіміра Газовіча са Славакіі
Карэспандэнт: “Я заўважыў, што некаторыя сюжэты эратычныя, скажам”.

Якавенка: “Мы ў Горадні асабліва не паказвалі такія працы з эратычным ухілам, але гэта аграмадны пласт. Я не хачу сказаць, што гэта зьбіраюць толькі адныя старыя, але працэнтаў дзевяноста старых калекцыянэраў менавіта сапраўды маюць такі дзіўны ўхіл на эратычнае мастацтва. У Эўропе нармальна праходзяць выставы эратычнай графікі, эратычнага жывапісу, экслібрысу. Для нас гэта, можа, трошку дзіўнавата, але паціхеньку трэба паказваць гэты пласт”.

На здымках: на выставе; эратычная графіка Уладзіміра Газовіча са Славакіі.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG