Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казусы падчас раздачы парлямэнцкіх партфэляў


Сёньня Палата прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня скончыла фармаваньне сваіх кіроўчых органаў. Дэпутаты зацьвердзілі старшыняў усіх 14 сталых парлямэнцкіх камісіяў — усе абраныя на безальтэрнатыўнай аснове.

Калі адкінуць час на патаемнае галасаваньне, дык уся працэдура абраньня заняла дзьве гадзіны. На адрас прэтэндэнтаў ад іх калегаў прагучалі ўсяго чатыры пытаньні, дый тыя выглядалі хутчэй пажаданьнямі. Прыкладам, былы кіраўнік Купалаўскага тэатру Генадзь Давыдзька пацікавіўся ва Ўладзімера Здановіча, ці абяцае той аддаваць тэатру і кіно столькі ж увагі, колькі і адукацыі?

Дарэчы, спадар Здановіч — адзін з двух дэпутатаў, які захаваў за сабой былую пасаду. Ён па-ранейшаму будзе кіраваць камісіяй па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе. Як і Алег Вялічка — камісіяй па ахове здароўя, фізычнай культуры, справах сям’і і моладзі. Ды яшчэ Міхаіл Русы застаўся старшыняваць. Але калі раней ён займаўся аграрнымі пытаньнямі, дык цяпер будзе адказваць за пераадольваньне наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.

Зразумець лёгіку, чаму той ці іншы дэпутат будзе ачольваць менавіта гэтую камісію,
Зразумець лёгіку, чаму той ці іншы дэпутат будзе ачольваць менавіта гэтую камісію, журналісты у прэсавым цэнтры не змаглі.
журналісты у прэсавым цэнтры не змаглі. І ня толькі на прыкладзе спадара Русага. Так, Сяргей Маскевіч узначаліў міжнародную камісію, хоць у папярэдняй Палаце займаўся бюджэтам і падаткамі. Камісіяй дзяржаўнага будаўніцтва цяпер будзе кіраваць новы дэпутат — аграрнік Васіль Байкоў.

Палітоляг Юрась Чавусаў кажа, што фігура старшыні парлямэнцкай камісіі не зьяўляецца у Беларусі такой важнай, як у дэмакратычных краінах:

“Пасада старшыні камісіі не зьвязаная зь дзейнасьцю для распрацоўкі законапраектаў ці для распрацоўкі дзяржаўнай палітыкі. Гэта хутчэй ускосная далучанасьць да таго, што ажыцьцяўляецца выканаўчай уладай. То бок гэта магчымасьць нейкім чынам далучыцца да рэальнай улады. Там можна памяняць усіх кіраўнікоў камісіяў — ператасаваць іх. Але ад гэтага палітыка Палаты прадстаўнікоў або хуткасьць праходжаньня законапраектаў ня зьменяцца”.

Сяргей Скрабец у Палаце прадстаўнікоў другога скліканьня быў намесьнікам старшыні бюджэтна-фінансавай камісіі. Са свайго досьведу цьвердзіць: нават кіраўніцтва камісіяў не ўплывае на распрацоўку важных дакумэнтаў:

“Камісія нічога не магла зрабіць. Нават тыя прапановы, якія даваліся камісіяй менавіта ў бюджэт, ніводнага разу за чатыры гады, калі я там працаваў, не былі ўлічаныя”.

Навошта ж тады дэпутаты пагаджаюцца ачольваць камісіі? — пытаюся ў спадара Скрабца:

“Старшыня камісіі мае вялікі кабінэт, тэлефоны-вяртушкі, службовую машыну”, —
“Старшыня камісіі мае вялікі кабінэт, тэлефоны-вяртушкі, службовую машыну”
тлумачыць былы дэпутат.

У агульным сьпісе 14 камісіяў першай значылася камісія па заканадаўстве і судова-прававых пытаньнях. Традыцыйна яна лічыцца найбольш важнай, паколькі празь яе абавязкова праходзяць усе законапраекты. Ачоліць яе былы старшыня суду Цэнтральнага раёну Менску Мікалай Самасейка. Дэпутат Анатоль Паўловіч, які прадстаўляў спадара Самасейку, казаў з трыбуны пра яго так:

“Асабістыя якасьці — прынцыповасьць, камунікабэльнасьць, прыстойнасьць. Ён — добры таварыш, цудоўны калега. У гэтым вы хутка пераканаецеся”.

Намесьнік старшыні моладзевай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Міхась Пашкевіч асабіста сутыкаўся са спадаром Самасейкам двойчы. Першы раз, калі ён судзіў Міхася за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў; другі — калі Пашкевіч узначальваў групу назіральнікаў ад АГП на выбарах у Палату прадстаўнікоў у Старавіленскай акрузе, дзе сышліся Мікалай Самасейка і Анатоль Лябедзька.

Моладзевы актывіст нічога ня кажа пра суд. І тлумачыць гэта нежаданьнем быць старонным. А вось пра выбарчую кампанію распавядае так:

“Ягоная каманда праводзіла пікеты ў тых месцах, дзе іх наагул забараняў закон. Гэты чалавек разумее, што ніякай перамогі ў яго не было. І фактычна адзінае, што ад яго цяпер патрабуецца, гэта — сядзець і маўчаць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG