Мікалай Самасейка раней працаваў старшынём суду Цэнтральнага раёну Менска. Менавіта ў гэтым судзе разглядалася бальшыня справаў апазыцыянэраў і менавіта судзі Цэнтральнага раёну выносілі суровыя прысуды.
Сёньня раніцай дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пачалі абіраць старшыняў сталых камісій. Камісіяў, як і ў папярэднім складзе, будзе чатырнаццаць. На гэты час вылучаны ўжо кандыдаты на кіраўніцтва трох камісій: па заканадаўстве - Мікалай Самасейка, па нацыянальнай бясьпецы - Віктар Гумінскі, па дзяржаўнаму будаўніцтву - Васіль Байкоў.
Дэпутаты вырашылі спачатку вылучыць кандыдатаў на пасаду старшыняў усіх 14-ці камісіяў, а потым правесьці па кожнай кандыдатуры патаемнае галасаваньне. Дагэтуль альтэрнатыўных кандыдатур на пасады старшыняў не вылучалі.