Камунальнае прадпрыемства “Гомельводаканал” дэмантавала скандальную скульптуру “водаправодчыка”, якую гарадзкія ўлады ўсталявалі сёлетняй вясной на вуліцы Малайчука — ля канторы прадпрыемства.
Гомельскі бронзавы водаправодчык быў цалкам скапіяваны з браціслаўскага. Да таго ж, дакладна такога самага “водаправодчыка” ўсталявалі яшчэ і ў Бабруйску.
І гомельскую, і бабруйскую скульптуры выраблялі на адным прадпрыемстве — заводзе “Цэнтраліт” у Гомелі. Спрычыніўся да вырабу й мясцовы кераміст Уладзімер Андрыянаў.
Калі канфуз выявіўся, дырэктар “Гомельводаканалу” Анатоль Тынянка сьцьвярджаў, што скульптура “Водаправодчыка” — гэта ягоная асабістая ідэя. Пра славацкага водаправодчыка ён нібыта й ня чуў.
У такім разе навошта было дэмантаваць скульптуру?
Дырэктар Тынянка размаўляць цяпер на гэтую тэму адмаўляецца:
“Ня трэба мне тэлефанаваць па гэтых пытаньнях”.
Незалежныя мэдыі паведамілі ўжо, што разьбірацца з плягіятам адміністрацыя “Гомельводаканалу” мусіла таму, што на яе адрас са Славакіі прыйшоў ліст адвакаткі скульптара Віктара Гуліка. Магістар Сільвія Мараўчыкава пісала, што скульптар абураны нахабным крадзяжом. Адвакатка запатрабавала ня толькі дэмантаваць скульптуру, але й прапанаваць варыянт кампэнсацыі маральных стратаў скульптару Гуліку. У адваротным выпадку скульптар і адвакатка пагражалі зьвярнуцца ў суд па абарону аўтарскіх правоў.
А гэта пагражае “Гомельводаканалу” штрафам у памеры 825 тысяч даляраў.
Менскі скульптар Уладзімір Жбанаў так пракамэнтаваў інцыдэнт з плагіятам:
“Галоўнае, што і ў Бабруйску давядзецца здымаць скульптуру. Адна рэч — аўтарскі паўтор. Але ж людзям цікавая нейкая свая славутасьць там, дзе яны былі. Вядома, што ёсьць яшчэ адна Эйфэлева вежа й статуя Свабоды. Але ж іх ніхто не рэклямуе, не дэманструе. Стаіць недзе тая статуя ў Паўночнай Амэрыцы, і вежа стаіць недзе ў Парыжы на задворках. І яе ніхто знарок на людзі ня цягне. Гэта — незацікаўлены аўтарскі паўтор. А крадзеж — каго ён абрадуе?”
Знаны ў Гомелі скульптар Дзьмітры Папоў лічыць: канфуз здарыўся таму, што ўпрыгожваць горад манумэнтальнымі скульптурамі часта давяраюць прафэсійна не падрыхтаваным людзям:
“Праблема ў тым, што цяпер за скульптуру бяруцца ўсе, каму не ляніва — зусім непрафэсійныя людзі. Усе бяруцца за скульптуру. Зразумелі, што на гэтай плястыцы можна нешта зарабіць. Гляньце хаця б на наш Савецкі раён — колькі там усялякай ерунды панастаўлялі! Пры ўезьдзе ў горад паставілі сымбаль — Рысь. Яна ж да сабакі падобная! Раілі прыбраць. Але ў раёне была кіраўніца адміністрацыі, якая рабіла ўсё, што хацела”.
Манумэнтальныя недарэчнасьці сустракаюцца ў кожным кутку гораду. Ля сельскагаспадарчага каледжу зрабілі з бэтону аляпаватую кампазыцыю “Дзюймовачка”. Каляровую!
Увесну на праспэкце Леніна камунальнікі ўрачыста адкрылі скульптуру “Дворніка” — жанчына зь мятлою глядзіцца ў люстэрка. Цяжкое ўражаньне пакідае скульптура.
Дарэчы, “Гомельводаканал” на месцы дэмантаванага “водаправодчыка” вырашыў паставіць іншую, адмысловую скульптуру. Што гэта будзе — трымаецца ў сакрэце.
* * *
Сёньня бабруйскі слухач “Свабоды” Алесь Чыгір наведаў мясцовага “Водаправодчыка”. Копія-плягіят па-ранейшаму знаходзіцца блізу адміністрацыйнага будынка тамтэйшага “Водаканалу” на скрыжаваньні вуліц імя савецкіх генэралаў Бахарава і Ракасоўскага.
Як патлумачыў дырэктар бабруйскага “Водаканалу” Алег Цітоў, пакуль ён не атрымаў ні загаду, ні парады начальства зьнесьці скульптуру. Дырэктар таксама патлумачыў, што скульптуру набылі сёлета ў жніўні ў Гомелі на заводзе “Цэнтраліт”.