Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У парлямэнцкіх выбарах пастаўлена кропка


Пра гэта сёньня заявіла старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына.


Гэта адбылося пасьля таго, як Цэнтральная выбарчая камісія не знайшла падставаў, каб прызнаць вынікі выбараў у пяці выбарчых акругах несапраўднымі. А менавіта гэтага патрабавалі былыя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мех, Валер Рыбчанка, Віктар Хоміч ды іншыя.

Сёньня ЦВК разгледзела апошнія пяць скаргаў. І ва ўсіх выпадках палічыла доказы былых кандыдатаў “суб’ектыўнымі і надуманымі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG