Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Драгічын: шукалі злачынцу, знайшлі — актывістаў БНФ



Пра падрабязнасьці здарэньня паведаміў “Свабодзе” кіраўнік рэгіянальнай суполкі партыі БНФ Алесь Мех:

Алесь Мех
“Мы зь сябрамі сабраліся адзначыць 20-годзьдзе Партыі БНФ, знарок выбралі, як гаворыцца, глухі куток. Але і сюды ўварваліся шэсьць міліцыянтаў Драгічынскага РАУС. Старшы ўпаўнаважаны Алег Мартыновіч заявіў, што яны шукаюць небясьпечнага злачынцу і мусяць зрабіць ператрус. Калі ж пільны вобшук ня даў вынікаў, то міліцыянты запатрабавалі нашы пашпарты і перапісалі зьвесткі пра кожнага”.

Берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін, якога таксама прыпільнавалі міліцыянты, заявіў:

“У рэгіёне пачалі выконваць устаноўку Лукашэнкі, які раней паабяцаў, што ў Беларусі ня будзе апазыцыі праз паўгоду пасьля выбараў”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG