На Ігара Лапеху і Надзею Крапівіну міліцыянты напісалі па два пратаколы — за дробнае хуліганства і за непадпарадкаваньне.
Трох актывістаў затрымалі падчас іхняга пратэсту супраць высечкі дзевяці дрэваў у завулку Тэлеграфным.
Удзельнікі пратэсту лічаць, што дрэвы не былі ў аварыйным стане, хаця дазвол на высечку дала адмысловая гарадзкая камісія. Актывісты мяркуюць, што за апошні час у горадзе, у тым ліку сярод гістарычнай забудовы, было спляжана зашмат дрэваў, ня ўсе зь якіх былі аварыйнымі. З грамадзкасьцю ў гэтай справе пагатоў ніхто ня раіцца, кажуць яны.
Міліцыянты сказалі, каб тры актывісты чакалі позваў у суд.