Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полацак: прадпрымальнікі адбіліся ад інспэктараў


Сёньня ў Полацку на рынку адбылася стыхійная акцыя пратэсту прыватных гандляроў.


Відавочца падзеі, сябра незалежнага прафсаюзу “Салідарнасьць” Віталь Шаўчэнка паведаміў “Свабодзе”, што “людзі былі абураныя грубымі паводзінамі службоўцаў падатковай інспэкцыі, якія спрабавалі канфіскаваць тавар у прадавачкі абутку”.

“Як толькі супрацоўнікі падатковай інспэкцыі заявілі, што канфіскоўваюць тавар, то адразу гандляры рушылі на абарону пакрыўджанай і разабралі па тры-чатыры пары абутку”, — удакладніў Віталь Шаўчэнка.

Са словаў суразмоўцы, канфлікт доўжыўся больш за гадзіну і скончыўся на карысьць абароны. Віталь Шаўчэнка кажа, што як толькі інспэктары пакінулі тэрыторыю рынку, то прадавачка абутку атрымала ад калегаў-абаронцаў увесь свой тавар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG