У Беларусі зарэгістравана каля 180 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў. Паводле дарадцы Міжнароднай фінансавай карпарацыі ў прававых пытаньнях Валерыя Фадзеева, у паказьніку валавага ўнутранага прадукту іхны ўклад ацэньваецца ў 8,5%:
“Але ў некаторых рэгіёнах гэты працэнт больш высокі. Ну, і акурат зараз урад паставіў задачу давесьці дзесьці да 25% іх уклад у валавую выручку. Так што, можна адназначна казаць, што гэта нямала. Гэта калі гаварыць пра так званае малое прадпрымальніцтва. А калі ўвогуле казаць пра прадпрымальніцтва, то там больш высокія лічбы”.
“Вашывыя блохі” і іх пэрспэктывы
Стаўленьне да прадпрымальнікаў яшчэ на пачатку свайго прэзыдэнцтва акрэсьліў Аляксандар Лукашэнка. Бадай, усе памятаюць ягоны нэалягізм у вызначэньні прадстаўнікоў бізнэсу – “вашывыя блохі”. Для падначаленых выказваньне на доўгія гады стала своеасаблівай інструкцыяй да дзеяньня. Прадпрымальнікі церпяць ад залішніх праверак, неабгрунтавана высокіх штрафаў і канфіскацыяў.
Пад гэтым ціскам, паводле адмыслоўцаў, каля 2 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў кожны год згортваюць сваю дзейнасьць.
Ці дачакаюцца прадпрымальнікі лібэралізацыі?
Але ня ўсе кіраўнікі прадпрымальніцкіх арганізацый бачаць бізнэс-пэрспэктывы цьмянымі. Намесьнік старшыні Саюзу прадпрымальнікаў Міхаіл Шавельзон ня верыць прагнозам, якія прадракаюць паступовае затуханьне дзелавой актыўнасьці ў Беларусі:
“Я не падзяляю перакананьня, што гэта адбудзецца. Наадварот, зараз стаіць пытаньне аб зьніжэньні падаткаў, над гэтым на загад прэзыдэнта працуе адмысловая камісія, рыхтуецца ўказ на зьняцьце адміністратыўных бар’ераў. І пытаньне пра зьніжэньне падатковага цяжару”.
Сьветлая будучыня ад Кабякова
На рэалізацыю праекту ўрадавай пастановы “Аб захадах на спрашчэньне адміністратыўных працэдур у адносінах юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў” кінутая рабочая група на чале з віцэ-прэм’ерам Андрэем Кабяковым. Да 1 кастрычніка мусяць быць сыстэматызаваныя прапановы на спрашчэньне адміністратыўных працэдураў у адносінах да бізнэсу.
Аднак самі прадпрымальнікі на хуткую лібэралізацыя ня вельмі разьлічваюць. Адзін з актывістаў ініцыятывы за стварэньне руху «За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва» Ільля Дабратвор перакананы: да абмеркаваньня новага заканадаўства мусяць быць далучаныя самі прадпрымальнікі, якім і жыць па новых законах. А гэтага не адбываецца:
«Трэба йсьці да ўлады самім прадпрымальнікам. Каб людзі, якія прымаюць законы, ведалі і бачылі, для каго яны гэтыя законы прымаюць. Але ж зараз пакуль што сытуацыя такая, што нас ня чуюць і нават ня хочуць слухаць. А на тых форумах, на якія нібыта запрашаюць, рабіць няма чаго ўвогуле. Бо гэта размова з глухімі».
На чыім баку падаткавікі?
Ільля Дабратвор лічыць: бальшыня дзяржаўных чыноўнікаў насамрэч разумее нелягічнасьць заканадаўства, паводле якога людзям не дапамагаюць выжыць, а, наадварот, ствараюць непераадольныя перашкоды:
«Дзеля справядлівасьці, разуменьні сытуацыі ў падатковых органах ёсьць. Але ж справа ў тым, што яны самі па сабе нічога не вырашаюць, ім усё “спускаюць” зьверху. У кулюарах яны самі сьмяюцца з гэтых указаў і шмат у чым нас разумеюць. Але нічога самастойна зрабіць ня могуць».
Лідэры прадпрымальніцкага руху канстатуюць, што ў людзей, якія займаюцца бізнэсам, усё часьцей “здаюць нэрвы”. Доказам гэтаму – стыхійныя выступы менскіх прадпрымальнікаў супраць татальных праверак і беспадстаўных, зь іх гледзішча, фактаў канфіскацыі маёмасьці за самыя нязначныя парушэньні.
Прадпрымальнікі на рынку ў Ждановічах спынілі працу, 21.08.2007 “Тавар могуць канфіскаваць за любыя парушэньні”, 20.08.2007