Канфіскацыя вынікае з заканадаўства. Летась Аляксандар Лукашэнка падпісаў два ўказы аб парадку гэтай працэдуры і выдзяленьня зямельных дзялянак пад жыльлёвае будаўніцтва. Новы парадак уступіў у сілу 1 студзеня. Паводле яго, як паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэту маёмасьці Георгій Кузняцоў, зьмяняюцца правілы куплі-продажу ўчасткаў:
Кузняцоў: “Сёньня нельга прадаць пустуючы ўчастак. Участак, які дадзены пад будаўніцтва і абслугоўваньне жылога дому і для дачнага будаўніцтва. Ад 1 студзеня можна прадаць участкі толькі з аб’ектам нерухомасьці або калі зарэгістравана незавершанае будаўніцтва. Калі гэтага няма, то афармляюцца матэрыялы для канфіскацыі”.
Новаўвядзеньне, паводле ўладаў, паставіць заслону неэфэктыўнаму землекарыстаньню. У прыватнасьці, зьліквідуе “шэры” бізнэс у зямельнай сфэры. У апошнія гады ў ім, паводле спэцыялістаў, “круціліся” вялікія грошы. Прадпрымальныя асобы пры ўдзеле чыноўнікаў за бясцэнак атрымлівалі ў ваколіцах буйных гарадоў зямельныя надзелы, якія затым прадавалі за вялікія грошы.
Ці мае месца гэта цяпер – пасьля ўступленьня ў дзеяньне новага заканадаўства? У беларускім сеціве – процьма аб’яваў аб продажы пустуючых дзялянак. Мне, напрыклад, было прапанавана набыць за 5 тысяч даляраў надзел каля Міханавічаў пад Менскам. Гандляр назваўся Анатолем:
Анатоль: “Участак памежны, вельмі выгаднае разьмяшчэньне. Там можна быдла ўтрымліваць. Там больш як 23 соткі. Участку ніхто канфіскаваць ня можа. Гэта мая маёмасьць – як аўтамабіль, як аўтаручка. Хіба можна канфіскаваць тое, што належыць чалавеку, канфіскаваць безь яго добрай волі?!”
Між тым, паводле старшыні Дзяржкамітэту маёмасьці, прэзыдэнцкія ўказы якраз і дазваляюць канфіскоўваць прыватныя надзелы. Адбывацца гэта будзе пры ўдзеле судоў. У некаторых рэгіёнах уладальнікі пустуючых участкаў, каб пазьбегчы канфіскацыі, палічылі за лепшае пазбавіцца іх.
Вось, напрыклад, што паведаміла спэцыялістка ў зямельных пытаньнях Самахвалавіцкага сельсавету, што на Меншчыне, Валянціна Мамонава:
Мамонава: “Усе да Новага году, хто ня змог пачаць будаўніцтва, распрадаліся або падаравалі дзецям, бацькам – то бок зьмянілі ўладальнікаў. Гэта толькі самыя лянівыя не ўзялі ды не прадалі сваіх участкаў да Новага году”.