Сэнсацыя выбухнула 13 кастрычніка, калі два рэспэктабэльныя чэскія выданьні – тыднёвік “Respekt” і штодзённая газэта “Lidové noviny” – апублікавалі матэрыялы, угрунтаваныя на архіўнай знаходцы ў Інстытуце вывучэньня таталітарных рэжымаў.
У архівах чэскіх камуністычных спэцслужбаў, якія цяпер знаходзяцца у створаным летась Інстытуце вывучэньня таталітарных рэжымаў, дасьледнікі знайшлі дакумэнт, датаваны 14-м сакавіка 1950 году. З дакумэнту вынікае, што ў той дзень Мілан Кундэра, 20-гадовы студэнт Вышэйшай кінашколы ў Празе, паведаміў спэцслужбам, што засланы з Захаду выведнік Міраслаў Дворжачак будзе начаваць у іхнае супольнае знаёмае ў студэнцкім інтэрнаце. У выніку паведамленьня Кундэры Дворжачак быў таго самага дня арыштаваны, а потым засуджаны на 22 гады турмы.
Паводле дасьледнікаў Інстытуту вывучэньня таталітарных рэжымаў, аўтэнтычнасьць дакумэнту, які зьяўляецца службовай нататкай, падпісанай афіцэрам службы бясьпекі, не падлягае ніякім сумневам.
Мілан Кундэра, які ўжо 25 гадоў пазьбягае кантактаў з журналістамі, 13 кастрычніка сам пазваніў у чэскае прэсавае агенцтва ЧТК, каб зьняпраўдзіць гэтую інфармацыю:
“Я агаломшаны чымсьці, чаго не чакаў, пра што яшчэ ўчора ня ведаў і што ня здарылася, – цытуюць сёньня Кундэру чэскія СМІ. – Гэта проста неверагодна. Калі нехта робіць нешта такое, ён павінен мець нейкі матыў. Я ведаю, што там стаіць маё імя, але як яно туды трапіла – гэта для мяне таямніца. Як я мог данесьці на некага, каго ня ведаў?”
Паводле Кундэры, пададзеная інфармацыя – гэта “забойства аўтара”, якое было ўчыненае якраз у момант, калі ў Францыі, дзе пісьменьнік жыве з 1975 году, пачынаецца міжнародны кніжны кірмаш.
“Шкада, што [Кундэра] ня здольны паставіцца да гэтага тварам у твар”, – пракамэнтаваў рэакцыю пісьменьніка гісторык Адам Градзілак, які знайшоў дакумэнт, датычны Кундэры, у архівах камуністычнай службы бясьпекі.
Дасьледнікі Інстытуту вывучэньня таталітарных рэжымаў сабралі інфармацыю пра фігурантаў гэтай справы, каб рэканструяваць падзеі 58-гадовай даўнасьці.
Міраслаў Дворжачак у 1949 годзе разам са сваім калегам з вайсковай авіяцыйнай школы Францішкам Юпам уцёк у Нямеччыну. У Нямеччыне яны былі завэрбаваныя эміграцыйнай “чэхаславацкай разьведкай, падтрымліванай амэрыканцамі”. Вясною 1950 году 22-гадовы Дворжачак прыбыў у Прагу з заданьнем наладзіць кантакт з чалавекам, які мог бы пастаўляць інфармацыю пра хімічную прамысловасьць у Чэхаславаччыне. У Празе Дворжачак выпадкова сустрэўся са сваёй знаёмай зь дзяцінства Івай Міліткай (былым каханьнем ягонага калегі Юпа) і папрасіў у яе дазволу пакінуць свае рэчы ў яе студэнцкім пакоі, а потым пераначаваць. Мілітка, якая вучылася ў Карлавым унівэрсытэце, пагадзілася, але потым сказала пра выведніка з Захаду свайму хлопцу, які ў сваю чаргу паведаміў навіну Кундэру. А той, паводле гісторыка Градзілка, пайшоў з навіной у службу бясьпекі.
У жніўні 1950 году адбыўся суд над Дворжачкам, якога абвінавацілі ў дэзэртэрстве, шпіянажы і здрадзе. Пракурор дамагаўся сьмяротнага пакараньня, але суд прысудзіў Дворжачка да 22 гадоў цяжкай турмы. Дворжачак адседзеў 14 гадоў, працуючы, між іншым, ва ўранавых капальнях. У 1968 годзе ён эміграваў у Канаду, дзе жыве па сёньняшні дзень.
Паводле гісторыка Градзілка, Дворжачак усё жыцьцё думаў, што на яго данесла Іва Мілітка. А тая ў сваю чаргу падазравала свайго хлопца, які потым стаў яе мужам. Градзілак, які зьяўляецца сваяком Івы Міліткі, пастанавіў ёй дапамагчы высьветліць справу. І натрапіў на сэнсацыйны дакумэнт.
Ці Кундэра мог мець нейкі матыў, каб данесьці, як сам кажа, на незнаёмага чалавека?
Тыднёвік “Respekt” прыгадвае, што ў той час Кундэра быў перакананым камуністам. “Магчыма, што ён вырашыў зьнішчыць жыцьцё з ідэалягічных прычынаў”, – напісала выданьне.
А газэта “Lidové noviny” робіць дапушчэньне, што даносам Кундэра спрабаваў загладзіць свой папярэдні грэх супраць партыі. У 1949 годзе ён абмяняўся лістамі зь сябрам, у якім яны крытыкавалі аднаго партыйнага функцыянэра. Лісты неяк трапілі ў службу бясьпекі. Кундэраў сябра разьвітаўся з унівэрсытэтам і партыйным білетам, а Кундэра толькі з партыйным білетам.
У сваім славутым рамане “Жарт” з 1967 году Кундэра апісаў вельмі падобную сытуацыю: галоўны герой пасылае дзяўчыне паштоўку зь нявінным жартам наконт камунізму. Партыйны функцыянэр ва ўнівэрсытэце, якому таксама падабаецца тая дзяўчына, перахоплівае паштоўку і дамагаецца выключэньня героя з вучэльні. Герой трапляе ў камуністычнае войска і поўнасьцю выпівае горкую чару “выдварэньня з нармальнага жыцьця”.
Чытачы “Жарту” да гэтай пары атаясамлівалі паставу Кундэры хутчэй за ўсё з героем, якога “выкінулі з жыцьця”. Пасьля публікацыі “справы Дворжачка” шмат каму можа прыйсьці ў галаву пытаньне, ці Кундэра насамрэч стаяў на тым баку, што ўсё думалі, што ён стаяў.

Як я мог данесьці на некага, каго ня ведаў?

“Lidové noviny”: даносам Кундэра хацеў загладзіць грэх перад партыяй...