Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разгон і зьбіцьцё ў Менску. Што далей?


16 верасьня спэцназ міліцыі разагнаў удзельнікаў акцыі салідарнасьці. Некаторых зь іх моцна зьбілі. Чаму ўлады паступілі так жорстка. ТЭМА ДНЯ.



Якія наступствы ад разгону акцыі “Мы памятаем”? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ.



А.Чыгір: “Гэта рэакцыя Лукашэнкі на беспакаранасьць”

"Лукашэнка ў адказ проста зьбівае дэмакратычных актывістаў. Тым больш — зьбіваюць дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты. Нахабным чынам парушаюць выбарчае заканадаўства".





Сяргей Гайдукевіч: “Захад ніяк не адрэагуе”

Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч мяркуе, што, па сутнасьці, Захад “ніяк не адрэагуе” на разгон мірнай акцыі апазыцыі, якая прайшла ў Менску 16 верасьня.





Юрыст: “Апазыцыю нэўтралізоўваюць датэрмінова”

“Гэтае зьбіцьцё дэманструе сутнасьць цяперашняй улады, яе крывадушша і хлусьню. Гэта дзіка і страшна. Мірныя людзі сабраліся на мірную акцыю. Яны мелі намер зьвярнуць увагу на тое, што адбываецца ў краіне. Зьніклі людзі і да цяперашняга часу ня знойдзеныя."


А. Мілінкевіч: “Ва ўладзе таксама ідзе барацьба"

Паводле лідэра руху “За свабоду”, былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Мілінкевіча, разгон акцыі 16 верасьня на Кастрычніцкай плошчы — “велізарная памылка ўладаў”, бо гэта не спрыяе дыялёгу афіцыйнага Менску з Эўразьвязам.




Л.Баршчэўскі: “Улада прадэманстравала межы свабоды”

Старшыня БНФ Лявон Баршчэўскі мяркуе, што акцыя, якая прайшла на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 16 верасьня, прадэманстравала нежаданьне беларускіх уладаў ісьці на сапраўдную дэмакратызацыю краіны.





Лябедзька чакае рэакцыі Захаду

Калі маўчаць і закрыць адно вока і адно вуха, як прапануюць некаторыя эўрапейцы, гэта адна сытуацыя. Але, на наш погляд, ёсьць пэўныя прынцыпы і каштоўнасьці, якіх трэба прытрымлівацца. Асабіста я ня думаю, што зараз трэба спыняць дыялёг, але трэба рабіць моцныя акцэнты на тое, што гэта не спрыяе дыялёгу”.




Альбо касаваць пастановы ВС, альбо караць вінаватых

Прадстаўнікі апазыцыі патрабуюць ад уладаў тэрмінова расьсьледаваць акалічнасьці разгону акцыі 16 верасьня.



Зьбіцьцё ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці. Фотарэпартаж

"Спэцназавец ударыў па назе, а таксама ў пахвіну"

Акцыя "Мы памятаем" разагнаная

Дзень салідарнасьці адзначаецца ад кастрычніка 2005 году 16 дня кожнага месяца. Акцыі адбываліся ў розным фармаце. Спачатку арганізатары заклікалі людзей а 8-й вечара на 15 хвілінаў запальваць сьвечкі і ставіць у вокнах. Пазьней акцыі пачалі праводзіць на вуліцах – моладзь вывешвала расьцяжкі з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў.

Потым некалькі месяцаў запар моладзевыя актывісты расклейвалі партрэты зьніклых і палітвязьняў у людных месцах і запальвалі каля іх сьвечкі.

Яшчэ некалькі акцыяў салідарнасьці адбыліся на Кастрычніцкай плошчы і каля будынку расейскай амбасады. Беларускія студэнты, якія вучацца за мяжой, ладзяць акцыі каля будынкаў беларускіх амбасадаў і раздаюць мінакам інфармацыйныя матэрыялы пра сытуацыю ў Беларусі.

За ўдзел у акцыях салідарнасьці міліцыянты агулам затрымалі больш за тры сотні чалавек. Некалькі дзясяткаў маладых людзей за праявы салідарнасьці адбылі арышты ад 5 да 15 сутак.

Былы міністар унутраных справаў Юры Захаранка, былы старшыня Цэнтарвыбаркаму Віктар Ганчар, бізнэсовец Анатоль Красоўскі зьніклі пры загадкавых абставінах ў 1999-м годзе, тэлеапэратар Зьміцер Завадзкі – у 2000-м. Крымінальныя справы па іх зьнікненьні ня раз прыпынялі, потым аднаўлялі зноў.

Патрабаваньні раскрыць праўду пра выкраданьне гэтых людзей утрымліваюцца ў рэзалюцыях Камісіі ААН правоў чалавека, Парлямэнцкіх Асамблей Рады Эўропы і АБСЭ.

Дзейным і былым чыноўнікам сілавых структур Уладзімеру Навумаву, Віктару Шэйману, Юрыю Сівакову, Дзьмітрыю Паўлічэнку забаронены ўезд у ЗША і краіны Эўразьвязу з прычыны падазрэньня ў дачыненьні да зьнікненьняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG